Хто зьяўляецца найлепшым амбасадарам Польшчы? - польскія прадпрымальнікі!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.05.2019 15:15
                    
                                 
                
                
                    Тыднёвік WPROST, які падрыхтаваў ТОП-100 польскіх экспартэраў.
                
                
                    
                         commons.wikimedia.org/By I.Blu - Praca własna, CC0
commons.wikimedia.org/By I.Blu - Praca własna, CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У гэтым упэўнены тыднёвік WPROST, які падрыхтаваў ТОП-100 польскіх экспартэраў.
Выданьне зьмяшчае топавыя польскія тавары, вядомыя ў сьвеце.
Кожны трэці яблык на эўрапейскім стале паходзіць з Польшчы, падобным чынам і вішні. Мала хто ведае, што Польшча зьяўляецца вядучым у сьвеце вытворцам шампіньёнаў, прадае найбольш у Эўрапейскім Зьвязе морквы і агуркоў, знаходзіцца ў першай пяцёрцы экспартэраў памідораў і другім буйнейшым прадаўцом кураціны ў ЭЗ. Польскія фэрмеры прадаюць найбольш гусінага мяса у Эўропе, а адны толькі японцы купляюць 100 тон гусінага пуху на подушкі і коўдры. Польскія прадпрымальнікі вырабляюць таксама найбольш гарэлкі ў Эўропе  і зьяўляюцца другім экспартэрам тытуню ў ЭЗ.
Аднак, каб не было, што Польшча - краіна гарэлкі і каўбасы – апошнім часам польскім экспартным гітом сталі электрычныя аўтобусы. Польшча апярэдзіла ў гэтай галіне бэльгаў, чэхаў і французаў. У мінулым годзе таксама найлепш у Эўропе прадаваліся польскія вокны й дзьверы, а па вытворчасьці мэблі Польшча займае чацьвёртае месца ў сьвеце, і зьяўляецца адным з буйнейшых вытворцаў бытавой тэхнікі. Польшча таксама застаецца ў сусьветных лідэрах па вытворчасьці срэбных вырабаў, салодкасьцяў і упрыгожаньняў для ёлак.
Пяць першых у сьпісе ТОП-100 польскіх экспартэраў гэта:
1.	Grupa Novy Styl па вытворчасьці мэблі
2.	Stelmex - дрэваапрацоўчая прамысловасьць
3.	EKO-OKNA - вытворчасьць вокнаў
4.	Fabryka Mebli Forte 	- вытворчасьць мэблі
5.	Konimpex  - гандаль хімічнымі прадуктамі
 яс