У большасьці праваслаўных і пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, а таксама ў некаторых касьцёлах амаль не гучыць беларуская мова. Гэта робіць хрысьціянскую супольнасьць уразьлівай перад расейскай прапагандай і аслабляе незалежнасьць Беларусі – пішуць ініцыятары збору сродкаў для выдачы зборніка «Беларускі хрысьціянскі хіт».
У Беларусі – каля 3000 царкоўных прыходаў, парафіяў, грамадаў. Ідэя праекту ў тым, каб кожная праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая грамада бясплатна атрымала калекцыю 150 найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх сьпеваў – зборнік «Беларускі хрысьціянскі хіт» у фармаце mp-3 з QR-кодам для спампоўваньня альбо USB-флэшку. Будуць надрукаваныя інфармацыйныя паштоўкі і плякаты з QR-кодам для спампоўваньня зборніка ды перададзеныя ў хрысьціянскія грамады для распаўсюду і разьмяшчэньня на інфармацыйных стэндах.
Падтрымаць дыск можна тут.
Мы паразмаўлялі з адной з ініцыятарак Вольгай Севярынец.
Гук
На сайце па зборы сродкаў ініцыятары пішуць што, з аднаго боку, гэта паспрыяе беларусізацыі цэркваў і больш высокай сьвядомасьці ўсіх канфэсіяў у служэньні народу Беларусі. З другога боку, цэрквы атрымаюць цэлы скарб сьпеваў праслаўленьня, хрысьціянскіх гімнаў, баладаў, сьпеваў на Раство, Вялікдзень ды іншыя сьвяты. Па-трэцяе, зборнік, які мае міжканфэсійны характар, паспрыяе супрацы і ладу паміж праваслаўнымі, каталікамі і пратэстантамі Беларусі.
«Беларускі хрысьціянскі хіт» – музычная сэрыя, якая была заснаваная ў 2008 годзе. На працягу дзесяці гадоў праваслаўны Павел Севярынец, пратэстантка Валянціна Шычко і каталічка Вольга Севярынец сабралі і выдалі больш за 150 найлепшых беларускіх хрысьціянскіх сьпеваў. Сьпярша былі «Хрысьціянскія гімны» (2008), «Хіты праслаўленьня» (2009), зборнік калядных хітоў «Хрыстос нарадзіўся!» (2009), велікодных «Хрыстос уваскрос!» (2010), складанкі «Бардаўскі хрысьціянскі хіт» (2010) і «Беларускі пілігрымскі хіт» (2014), затым – альбом патрыятычных хітоў «Люблю Беларусь» (2016) і «Беларускі хрысьціянскі рок» (2018).
Канцэпцыя сэрыі была простая: найлепшыя хрысьціянскія сьпевы розных канфэсіяў па-беларуску. Кожны дыск пачынаўся беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа» ў розных выкананьнях, большасьць заканчвалася сьпеўнай малітвай «Ойча наш». Для кожнага зборніка папярэдне набіралася 30–40 кампазыцыяў, з якіх фокус-групы (супольнасьці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіралі 20 найбольш моцных.
У «Беларускім хрысьціянскім хіце» ўдзельнічаюць Зьміцер Вайцюшкевіч і Вінсэнт, Алеся Ўнукоўская і «Тэзаўрус», «Небасхіл» і «Laudans», Інэса Леаданская і Андрусь Мельнікаў, «Псальмяры» і «DVA», Ганна і Ядвіга Багдановічы, Вадзім Яткоўскі і «Рыбы», а таксама шмат іншых вядомых выканаўцаў.
Сярод аўтараў тэкстаў «Беларускага хрысьціянскага хіта» – Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Янка Купала, Натальля Арсеньнева, Ларыса Геніюш, Лявон Вольскі.

Мы паразмаўлялі з адной з ініцыятарак Вольгай Севярынец. Размова ў далучаным гукавым файле.
molamola.by/ав