Магчыма, сёлетняе Басовішча будзе ўжо апошнім
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        21.05.2019 16:00
                    
                                 
                
                    
                
                
                    30 гадоў Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі радаваў аматараў беларускай рок-музыкі.
                
                
                    
                         Басовішча- 2015Я. Іванюк
Басовішча- 2015Я. Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         "Гэта не было лёгкае рашэньне, – напісала ў заяве Лідзія Пякарская, член Галоўнай управы Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. – Але трэба адвагі прызнацца самому сабе, што так будзе найлепш".
Найбольш верагодна, што Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча, які апошнія 30-ці гадоў радаваў фанатаў беларускай рок-музыкі, у гэтым годзе адбудзецца ўжо апошні раз.
 
І. Карпюк-Дамброўская
Рашэньнем сябраў Управы БАСу зусім не зьдзіўленая 
Ілёна Карпюк-Дамброўская, якая з Басовішчам зьвязаная ад многіх гадоў – яна была арганізатарам, удзельнікам у складзе розных рок-гуртоў і ў апошнім часе сябрам журы.
(слухайце, калі ласка, гутарку ў далучаным  гукавым файле)
У пятніцу ў Менску адбудзецца адбор маладых гуртоў, якія выступяць на юбілейным Фэстывалі Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. А сам фэстываль пройдзе ва ўрочышчы Борык непадалёк Гарадка, што на Беласточчыне, 19-га і 20-га ліпеня.
Яраслаў Іванюк