Logo Polskiego Radia
Print

Плян сыстэмных рэформаў ЭЗ прапанаваў урад Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.05.2019 12:10
Агулам польскі ўрадавы дакумэнт утрымлівае некалькі дзясяткаў прапановаў для Эўрапейскай стратэгіі разьвіцьця на 2019-2024 гг., якая будзе прынятая ў чэрвені.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Плян сыстэмных рэформаў ЭЗ прапанаваў урад Польшчы
Польскі ўрад акрэсьліў шэсьць асноўных накірункаў дзейнасьці, ад якіх, на думку польскага кіраўніцтва, залежыць будучыня аб’яднанай Эўропы. Урад ў сваім дакумэнце закрануў наступныя аспэкты грамадзкага-палітычнага жыцьця ЭЗ: міграцыйная палітыка, ахова канкурэнцыі на агульным рынку, стварэньне адзінага лічбавага рынку, зьмяненьне клімату й таксама ўзмацненьне дэмакратычнай легітымнасьці агульнаэўрапейскіх органаў улады.
Агулам польскі ўрадавы дакумэнт утрымлівае некалькі дзясяткаў прапановаў для Эўрапейскай стратэгіі разьвіцьця на 2019-2024 гг., якая будзе прынятая ў чэрвені.
Напрыклад, паводле аўтараў польскага праекту рэформаў, уратаваць свабодны рух у межах Шэнгенскай зоны, зможа больш эфэктыўны кантроль на зьнешніх межах Эўрапейскага Зьвязу.
Польскі міністар па справах Эўрапейскага Зьвязу Конрад Шыманьскі, пераконвае, што ўрад гатовы да больш радыкальных рэформаў Супольнасьці. Аднак, на гэты момант жаданьне паглыбленага рэфармаваньня Эўрапейскага Зьвязу дакляравалі толькі ў трох краінах: фэдэральны канцлер Аўстрыі Себасьцян Курц, прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон ды прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, падсумоўваюць у выданьні Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт