«В Великой Отечественной войне не участвовал» - аб вэтэранах заходняга фронту
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.05.2019 08:02
Удзельнікі бітвы за Монтэ Касіна траплялі ў сталінскія лягеры, а пазьней атрымлівалі пасьведчаньне: «в Великой Отечественной войне не участвовал».
Польскія салдаты дастаўляюць боепрыпасы падчас бітвы за Монтэ Касіна, май 1944 годуPublic Domain
19 траўня 1944 году закончылася бітва за Монтэ Касіна – адна з важнейшых бітваў на заходнім фронце Другой сусьветнай вайны. Сярод яе ўдзельнікаў, якія служылі пад камандаваньнем польскага генэрала Ўладзіслава Андэрса, было шмат беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, гаворыць госьць студыі Польскага радыё, кандыдат гістарычных навук і спэцыяліст па вайсковых пытаньнях Ігар Мельнікаў.
На жаль, удзельнікі крывавай бітвы, якія пасьля вайны вярнуліся на радзіму, былі сасланыя ў сталінскі лягеры, а пасьля сьмерці дыктатара атрымлівалі пасьведчаньне, на якім было напісана: «в Великой Отечественной войне не участвовал». Многім вэтэранам было крыўдна з-за такога падыходу ўлад, а большасьць зь іх так не дачакаліся ўганараваньня за тое, што пралівалі кроў у барацьбе супраць фашыстаў, кажа Ігар Мельнікаў. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.
поўная размова зь гісторыкам - слухайце далучаны гукавы файл