Logo Polskiego Radia
Print

Польскія тавары ў Беларусі павінны быць якаснымі і па даступнай цане

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2019 14:27
  • Польскія тавары ў Беларусі павінны быць якаснымі.mp3
Са студзеня ў Менску працуе замежны гандлёвы офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю.
фота: PAIH

Са студзеня ў Менску працуе замежны гандлёвы офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю. Асноўнымі задачамі офіса зьяўляецца прасоўваньне польскага экспарту і падтрымка польскіх інвэстыцый на замежных рынках. У першую чаргу офіс інфармуе польскі бізнэс аб магчымасьцях працы ў Беларусі і на тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага зьвязу.
Дырэктар гандлёвага офісу Мікалай Таўбэр расказвае, што большасьць пытаньняў, якія яны атрымліваюць, тычацца пошуку гандлёвых партнэраў.
М. Таўбэр: Амаль 70% запытаў, якія мы атрымліваем, тычацца пошуку гандлёвых партнэраў для рэалізацыі тавараў, то бок экспарт. Гэта самая вялікая група прадстаўнікоў бізнэсу, зацікаўленых Беларусьсю. Далей ідзе бізнэс, які хоча інвэставаць у Беларусі. Тут адчыняецца дастаткова шмат фірм. У гэтым годзе дзьве кампаніі па вытворчасьці мэблі купілі памяшканьне для рамонту. «Szynaka meble» купіла ў Смаргоні вялікі былы завод, амаль 30 тысяч кв.м. З поўным рамонтам гэта інвэстыцыя будзе складаць блізу 11 млн эўра. У плянах выпуск мэблі на працягу году.
Які тавар у першую чаргу польскія фірмы прадаюць на беларускім рынку?
М. Таўбэр: У першую чаргу гэта рознага роду станкі, тэхніка для сельскай гаспадаркі і для прамысловасьці. Гэта самая вялікая група. На другім месцы – харчовыя прадукты (садавіна, агародніна, мяса). Шмат прадаецца аккумулятараў для аўтамабіляў. Таксама прадаецца бытавая хімія.
Беларускі рынак не пустуе, ён даволі насычаны. Ці ёсьць яшчэ сфэры, дзе сваё месца маглі б знайсьці польскія кампаніі?
М. Таўбэр: Мы працуем па прынцыпу: разьведка боем. Да нас прыходзяць кампаніі з прадуктамі ад «А» да «Я», а мы гэта правяраем у практыцы. Але ў Беларусі ўжо амаль усё ёсьць, ёсьць вялікая канкурэнцыя. Гэта ня тая Беларусь, што 10-15 гадоў таму. Таму тавар павінен быць і якасным, і даступным па цане.
На нядаўнім форуме Польскага агенцтва гандлю і інвэстыцыі гаварылася аб тым, што Польшча бачыць пэрспэктывы продажу аўтазапчастак у постсавецкія краіны, у тым ліку ў Беларусь.
М. Таўбэр: Пакуль Польшча не прадае шмат запчастак у Беларусь. Шмат прадае Кітай і Нямеччына. Усё ж мы можам тут знайсьці сваё месца, паколькі мы бліжэй і, магчыма, лепш разумеем патрэбы беларусаў. Трэба разумець, што гэта рынак, які абслугоўвае 182 млн жыхароў, паколькі трэба ўлічыць расейскі рынак. Калі казаць пра запчасткі, то, думаю, гэта быў бы добры напрамак працы. Патэнцыял разьвіцьця ёсьць.
Пра працу менскага офісу Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю расказваў дырэктар бюро Мікалай Таўбэр.

Асноўнымі задачамі офіса зьяўляецца прасоўваньне польскага экспарту і падтрымка польскіх інвэстыцый на замежных рынках. У першую чаргу офіс інфармуе польскі бізнэс аб магчымасьцях працы ў Беларусі і на тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага зьвязу.

Дырэктар гандлёвага офісу Мікалай Таўбэр расказвае, што большасьць пытаньняў, якія яны атрымліваюць, тычацца пошуку гандлёвых партнэраў.

М. Таўбэр: Амаль 70% запытаў, якія мы атрымліваем, тычацца пошуку гандлёвых партнэраў для рэалізацыі тавараў, то бок экспарт. Гэта самая вялікая група прадстаўнікоў бізнэсу, зацікаўленых Беларусьсю. Далей ідзе бізнэс, які хоча інвэставаць у Беларусі. Тут адчыняецца дастаткова шмат фірм. У гэтым годзе дзьве кампаніі па вытворчасьці мэблі купілі памяшканьне для рамонту. «Szynaka meble» купіла ў Смаргоні вялікі былы завод, амаль 30 тысяч кв.м. З поўным рамонтам гэта інвэстыцыя будзе складаць блізу 11 млн эўра. У плянах выпуск мэблі на працягу году.

Які тавар у першую чаргу польскія фірмы прадаюць на беларускім рынку?

М. Таўбэр: У першую чаргу гэта рознага роду станкі, тэхніка для сельскай гаспадаркі і для прамысловасьці. Гэта самая вялікая група. На другім месцы – харчовыя прадукты (садавіна, агародніна, мяса). Шмат прадаецца аккумулятараў для аўтамабіляў. Таксама прадаецца бытавая хімія.

Беларускі рынак не пустуе, ён даволі насычаны. Ці ёсьць яшчэ сфэры, дзе сваё месца маглі б знайсьці польскія кампаніі?

М. Таўбэр: Мы працуем па прынцыпу: разьведка боем. Да нас прыходзяць кампаніі з прадуктамі ад «А» да «Я», а мы гэта правяраем у практыцы. Але ў Беларусі ўжо амаль усё ёсьць, ёсьць вялікая канкурэнцыя. Гэта ня тая Беларусь, што 10-15 гадоў таму. Таму тавар павінен быць і якасным, і даступным па цане.

На нядаўнім форуме Польскага агенцтва гандлю і інвэстыцыі гаварылася аб тым, што Польшча бачыць пэрспэктывы продажу аўтазапчастак у постсавецкія краіны, у тым ліку ў Беларусь.

М. Таўбэр: Пакуль Польшча не прадае шмат запчастак у Беларусь. Шмат прадае Кітай і Нямеччына. Усё ж мы можам тут знайсьці сваё месца, паколькі мы бліжэй і, магчыма, лепш разумеем патрэбы беларусаў. Трэба разумець, што гэта рынак, які абслугоўвае 182 млн жыхароў, паколькі трэба ўлічыць расейскі рынак. Калі казаць пра запчасткі, то, думаю, гэта быў бы добры напрамак працы. Патэнцыял разьвіцьця ёсьць.

Пра працу менскага офісу Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю расказваў дырэктар бюро Мікалай Таўбэр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт