Logo Polskiego Radia
Print

Польшча мэтанакіравана й пасьлядоўна падтрымлівае Тбілісі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.05.2019 13:40
Анджэй Дуда неаднаразова выказваў адназначнае спадзяваньне, што Грузія стане паўнапраўным удзельнікам Эўрапейскага Зьвязу й пасьпяхова ўвойдзе ў блёк НАТА.
Саламэ Зурабішвілі й Анджэй Дуда ў Варшаве Саламэ Зурабішвілі й Анджэй Дуда ў Варшаве PAP/Radek Pietruszka

Грузія, якая знаходзіцца на далёкім Каўказе, 1/5 частка тэрыторыі якой акупаваная, далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу й стане чальцом НАТА. Прынамсі ў гэтым пераконваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сваю грузінскую калегу Саламэ Зурабішвілі.

Афіцыйны візыт прэзыдэнта Грузіі ў Польшчы працягваўся два дні. Акурат у гэтыя дні 10 гадоў таму паўстала Ўсходняе Партнэрства, галоўнай мэтай якога зьяўляецца эўрапейская інтэграцыя шасьці постсавецкіх рэспублік. Менавіта Грузія і Ўкраіна - самыя актыўныя ўдзельнікі Ўсходняга Партнэрства. Падчас перамоваў з Анджэем Дудай Саламэ Зурабішвілі падкрэсьліла, што больш за 80% грузінаў падтрымліваюць эўраатлянтычную інтэграцыю краіны.

Падчас дэбатаў, арганізаваных урадавым Асяродкам усходніх дасьледаваньняў, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што Ўсходняе Партнэрства зьяўляецца эфэктыўным інструмэнтам міжнароднай палітыкі; прыкладам гэтага зьяўляецца падпісаньне Ўкраінай, Грузіяй ды Малдовай Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.

Падчас афіцыйнага візыту Саламэ Зурабішвілі ў Польшчы, Анджэй Дуда неаднаразова выказваў адназначнае спадзяваньне, што Грузія стане паўнапраўным удзельнікам Эўрапейскага Зьвязу й пасьпяхова ўвойдзе ў блёк НАТА. Прэзыдэнт Дуда падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівала, падтрымлівае й будзе падтрымліваць эўраатлянтычную інтэграцыю Грузіі. Пра дзяржаўны візыт прэзыдэнта Грузіі Саламэ Зурабішвлілі ў Польшчу пісала газэта Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт