Logo Polskiego Radia
Print

Rzeczpospolita нагадала пра беларускія "эскадроны сьмерці"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.05.2019 15:57
Выданьне нагадвае пра зьнікненьне генэрала Юрыя Захаранкі 7 траўня 1999 году.
Photo:nv-online.info

Rzeczpospolita
Цёмны бок Лукашэнкі. Выданьне нагадвае пра зьнікненьне генэрала Юрыя Захаранкі 7 траўня 1999 году. Газэта піша, што ў тыя часы Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парлямэнт, падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію, суды, пракуратуру, паліцыю і войска. У яго было шмат праціўнікаў. Акрамя Захаранкі, гэта таксама быў Віктар Ганчар, які паўтарыў лёс генэрала.
СМІ нагадвае пра тое, што 20 гадоў таму дзейнічалі «эскадроны сьмерці», якія выкрадалі, катавалі і забівалі па загадзе ўладаў. Якія ёсьць доказы? Праваабаронцы ў першую чаргу спасылаюцца на сьведчаньні тагачаснага кіраўніка паліцыі Мікалая Лапаціка. У 2000 годзе ён напісаў рапарт тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. У дакумэнце Лапацік сьцьвердзіў, што тагачасны сакратар Рады бясьпекі Віктар Шэйман загадаў Дзьмітрыю Паўлючэнку забіць Захаранку. Тое ж самае тычылася Ганчара і Красоўскага.

Rzeczpospolita

Цёмны бок Лукашэнкі. Выданьне нагадвае пра зьнікненьне генэрала Юрыя Захаранкі 7 траўня 1999 году. Газэта піша, што ў тыя часы Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парлямэнт, падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію, суды, пракуратуру, паліцыю і войска. У яго было шмат праціўнікаў. Акрамя Захаранкі, гэта таксама быў Віктар Ганчар, які паўтарыў лёс генэрала.

СМІ нагадвае пра тое, што 20 гадоў таму дзейнічалі «эскадроны сьмерці», якія выкрадалі, катавалі і забівалі па загадзе ўладаў.

Якія ёсьць доказы? Праваабаронцы ў першую чаргу спасылаюцца на сьведчаньні тагачаснага кіраўніка паліцыі Мікалая Лапаціка. У 2000 годзе ён напісаў рапарт тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. У дакумэнце Лапацік сьцьвердзіў, што тагачасны сакратар Рады бясьпекі Віктар Шэйман загадаў Дзьмітрыю Паўлючэнку забіць Захаранку. Тое ж самае тычылася Ганчара і Красоўскага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт