Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы няма адпаведнага кантролю за электразабруджаньнем

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2019 16:09
Праверкі праводзяцца пераважна па патрабаваньні ўстрывожаных жыхароў ці мясцовых уладаў.
Базавы перадатчык, Стара МораваБазавы перадатчык, Стара МораваBy Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 4.0 /commons.wikimedia.org

Інспэкцыі перадатчыкаў сотавай сувязі ў Польшчы недастатковыя і няма гарантыі, што нормы электрамагнітнага поля не перавышаюцца, – аб гэтым заявіў старшыня Вышэйшай кантрольнай палаты Кшыштаф Квяткоўскі.

У іншых краінах праверкай інтэнсіўнасьці электрамагнітнага поля вакол перадатчыкаў займаюцца адмысловыя службы, у Польшчы – Інспэкцыя аховы навакольнага асяродзьдзя і Санітарная інспэкцыя, у якіх недастаткова абсталяваньня і кампэтэнтнасьці.

Праверкі праводзяцца пераважна па патрабаваньні ўстрывожаных жыхароў ці мясцовых уладаў. У некаторых ваяводзтвах, напрыклад, у падляскім, інспэкцыі не праводзіліся ніколі.

- Апэратары падаюць заявы на дазвол будаўніцтва базавых станцыі на малую моц, а потым усталёўваюць у некалькі разоў большую, – адзначае старшыня Агульнапольскай асацыяцыі барацьбы з электразабруджаньнем Збігнеў Гэлзок (Zbigniew Gełzok).

У Польшчы плянуецца будаўніцтва мабільнай сувязі новага пакаленьня 5G, а гэта азначае, што базавых станцый будзе на многа больш і, несумненна, узьнікне яшчэ больш спрэчных справаў, і таму неабходна ствараць спраўныя службы інспэкцыі.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт