Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі кіраўнік ня хоча злаваць Маскву

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2019 17:11
  • Беларускі кіраўнік.mp3
Аляксандар Лукашэнка не плянуе паехаць на юбілейны саміт Усходняга партнэрства ў Брусэлі.
Фото: eastern-partnership.pl

Аналітык мяркуе, што гэта з-за нежаданьня злаваць Маскву.

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды дзесяці год існаваньня праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства» пройдуць 13–14 траўня ў Бруселі.

Беларускі бок паведаміў, што атрымаў запрашэньні на адрас прэзыдэнта Беларусі на ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Аднак Лукашэнікў Брусэлі ня будзе. Кіраўнік дзяржавы даручыў міністру замежных спраў прадстаўляць Беларусь на саміце, – гаворыцца ў камэнтары прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Афіцыйна няма тлумачэньняў, чаму беларускі лідэр не ляціць у Брусэль. У заяве МЗС толькі гаворыцца, што Беларусь зацікаўленая ў паўнапраўным удзеле ва Усходнім партнэрстве, але лічыць, што патэнцыял разьвіцьця двухбаковых беларуска-эўрапейскіх адносін далёкі ад рэалізацыі.

Што цікава, гэта ня першая адмова Лукашэнкі ехаць на саміт «Усходняга партнэрства». Беларускага кіраўніка запрашалі неафіцыйна на рыскі саміт 2015-га года. Потым у 2017 годзе Аляксандра Лукашэнку ўпершыню запрасілі афіцыйна на брусэльскі саміт «Усходняга партнэрства».

Аднак кожным разам беларускую дэлегацыю на саміце прадстаўлялі ўрадоўцы, а Лукашэнка ня езьдзіў. Чым гэта выклікана, ці ня хоча паўтарыць лёс Януковіча, які страціў уладу як раз пасьля ўдзелу ў саміце «Усходняга партнэрства»?

Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт