Польшча выдатна скарысталася эўрапейскімі магчымасьцямі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
01.05.2019 17:08
За 15 гадоў Польшча атрымала 110 мільярдаў эўра фінансавай падтрымкі з боку Эўрапейскага Зьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0
Польшча выдатна скарысталася эўрапейскімі магчымасьцямі
Цяпер у пералічэньні на адсоткі ВУП Польшчы, гэта 70% сярэдняга паказчыка па ЭЗ.15 гадоў таму гэты паказчык не дасягаў нават 50%.
Польскай гаспадарцы ўдаецца скарачаць дыстанцыю ад краінаў Заходняй Эўропы няхай і ня так хутка, як гэта робяць Румынія, Эстонія ці Летува. Аднак нават так цяжка пераацаніць карысьць знаходжаньня Польшчы ў супольнасьці. Няўхільна расьце ўзровень жыцьця палякаў, зьменшацца розьніца ў заробках. Польскія прадпрыемствы атрымалі доступ да агромністага эўрапейскага рынку – у ЭЗ жыве паўмільярда чалавек.
За апошнія 15 гадоў найбольш зьмянілася інфраструктура. У значнай ступені гэта наступствы неабмежаванага доступу лякальных праектаў да эўрапейскіх фондаў разьвіцьця. За гэты час Польшча атрымала 110 мільярдаў эўра фінансавай падтрымкі з боку Эўрапейскага Зьвязу.
Засмучае той факт, што ў абліччы надыходзячых выбарчых кампаній правячая права-кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць» гіпэрбалізуе нэгатыўныя аспэкты эўрае1йскай інтэграцыі. Напрыклад, стаўленьня да Польшчы, як да краіны другога гатунку. Быццам бы ў 1990-ыя гады Польшчы ўспрымалі на Захадзе, як магутную й заможную імпэрыю – ставяць рытарычнае пытаньне ў газэце Rzeczpospolita.
Цяпер у пералічэньні на адсоткі ВУП Польшчы, гэта 70% сярэдняга паказчыка па ЭЗ. 15 гадоў таму гэты паказчык не дасягаў нават 50%. Польскай гаспадарцы ўдаецца скарачаць дыстанцыю ад краінаў Заходняй Эўропы няхай і ня так хутка, як гэта робяць Румынія, Эстонія ці Летува. Аднак нават так цяжка пераацаніць карысьць знаходжаньня Польшчы ў супольнасьці.
Няўхільна расьце ўзровень жыцьця палякаў, зьменшацца розьніца ў заробках. Польскія прадпрыемствы атрымалі доступ да агромністага эўрапейскага рынку – у ЭЗ жыве паўмільярда чалавек. За апошнія 15 гадоў найбольш зьмянілася інфраструктура. У значнай ступені гэта наступствы неабмежаванага доступу лякальных праектаў да эўрапейскіх фондаў разьвіцьця. За гэты час Польшча атрымала 110 мільярдаў эўра фінансавай падтрымкі з боку Эўрапейскага Зьвязу.
Засмучае той факт, што ў абліччы надыходзячых выбарчых кампаній, правячая права-кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць» гіпэрбалізуе нэгатыўныя аспэкты эўрае1йскай інтэграцыі. Напрыклад, стаўленьня да Польшчы, як да краіны другога гатунку. Быццам бы ў 1990-ыя гады Польшчы ўспрымалі на Захадзе, як магутную й заможную імпэрыю – ставяць рытарычнае пытаньне ў газэце Rzeczpospolita.
эж