А. Бахарэвіч: 90-ыя гады – час уздыму, ап’яненьня свабодай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
03.05.2019 14:00
У кнізе пра Беларусь пад канец мінулага стагодзьдзя пісьменьнік апісвае сваю маладосьць на фоне зьменаў у дзяржаве.
pixabay.com/Public Domain CC0
90-ыя гады ХХ-га стагодзьдзя – гэта быццам бы няшмат, толькі дэкада ў гісторыі краіны ды ў жыцьці чалавека, але для Беларусі гэта цэлая эпоха. Пачаліся 90-ыя вялікім уздымам, людзі атрымалі ўласную дзяржаву, захлынуліся свабодай і дэмакратыяй, што, як аказалася пазьней, даволі хутка яны страцілі. І менавіта гэтыя падзеі сталі фонам для аўтабіяграфічнай кніжкі Альгерда Бахарэвіча “Мае 90-ыя”. Натальля Грышкевіч спытала яго, чым яму запомнілася апошняя дэкада мінулага стагодзьдзя.
слухайце, калі ласка, інтэрвію ў далучаным гукавым файле