Logo Polskiego Radia
Print

Польская дзяржава бараніла сутэнёраў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.04.2019 11:16
Аб дзейнасьці бардэлю для ВІП-кліентаў ведалі супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі, бо там яны карысталіся паслугамі прастытутак за дарма.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Польская дзяржава бараніла сутэнёраў, канстатуе штодзённае выданьне Rzeczpospolita. На працягу многіх гадоў падкарпацкі сэкс-бізнэс братоў К. знаходзіўся пад спэцыяльнай аховай з боку дзяржавы.
Магчыма менавіта гэтым тлумачыцца зьяўленьне запісаў, якія кампрамэтуюць прадстаўнікоў вышэйшай дзяржаўнай улады. Пра іх наяўасьць нядаўна заявіў былы супрацоўнік Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро.
Браты К. займаліся агідным сэкс-бізнэсам на Падкарпацьці. Ва ўкраінскіх сутэнёраў яны куплялі дзяўчат, абцяжараных доўгам альбо тых, якія апынуліся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі. Аказваючы сэксуальныя паслугі дзяўчаты адпрацоўвалі для бароў К. свае даўгі.
Паводле журналісцкага сьледзтва газэты Rzeczpospolita, аб дзейнасьці бардэлю для ВІП-кліентаў дакладна ведалі супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі, бо ў гэтым бардэлі яны карысталіся паслугамі прастытутак за дарма. Цікава, што пры гэтым праваахоўнікі зачышчалі іншых канкурэнтаў братоў К. у прыкарпацкім рэгіёне Польшчы.
Аднак, палітычны «дах» сутэнёраў Аляксея й Яўгенія К. відавочна знаходзіўся ці знаходзіцца значна вышэй. Вядома, што з рук прэзыдэнта Польшчы гандляры людзьмі, сутэнёры атрымалі грамадзянства Польшчы.
У 2014 годзе польскае Агенцтва ўнутранай бясьпекі цікавілася атрыманьнем братамі К. польскага грамадзянства, сьледзтва адбывалася пад грыфам «абсалютна таемна». У 2018 годзе браты К. за гандаль людзьмі былі асуджаныя на сымбалічныя тэрміны зьняволеньня. Дакумэнты сьледзтва ды сам працэс таксама знаходзяцца пад грыфам «абсалютна таемна».
Пакуль на Падкарпацьці браты К. працягваюць свой «гатэльны бізнэс», у Польшчы набірае моц, скандал выкліканы запісамі інтымных забаў польскіх палітыкаў, падсумоўвае Rzeczpospolita.

На працягу многіх гадоў падкарпацкі сэкс-бізнэс братоў К. знаходзіўся пад спэцыяльнай аховай з боку дзяржавы.

Магчыма менавіта гэтым тлумачыцца зьяўленьне запісаў, якія кампрамэтуюць прадстаўнікоў вышэйшай дзяржаўнай улады. Пра іх наяўасьць нядаўна заявіў былы супрацоўнік Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро.

Браты К. займаліся агідным сэкс-бізнэсам на Падкарпацьці. Ва ўкраінскіх сутэнёраў яны куплялі дзяўчат, абцяжараных доўгам альбо тых, якія апынуліся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі. Аказваючы сэксуальныя паслугі дзяўчаты адпрацоўвалі для бароў К. свае даўгі.

Паводле журналісцкага сьледзтва газэты Rzeczpospolita, аб дзейнасьці бардэлю для ВІП-кліентаў дакладна ведалі супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі, бо там яны карысталіся паслугамі прастытутак за дарма. Цікава што пры гэтым праваахоўнікі зачышчалі іншых канкурэнтаў братоў К. у прыкарпацкім рэгіёне Польшчы.

Аднак, палітычны «дах» сутэнёраў Аляксея й Яўгенія К. відавочна знаходзіўся ці знаходзіцца значна вышэй. Вядома, што з рук прэзыдэнта Польшчы гандляры людзьмі, сутэнёры атрымалі грамадзянства Польшчы.

У 2014 годзе польскае Агенцтва ўнутранай бясьпекі цікавілася атрыманьнем братамі К. польскага грамадзянства, сьледзтва адбывалася пад грыфам «абсалютна таемна». У 2018 годзе браты К. за гандаль людзьмі былі асуджаныя на сымбалічныя тэрміны зьняволеньня. Дакумэнты сьледзтва ды сам працэс таксама знаходзяцца пад грыфам «абсалютна таемна».

Пакуль на Падкарпацьці браты К. працягваюць свой «гатэльны бізнэс», у Польшчы набірае моц, скандал выкліканы запісамі інтымных забаў польскіх палітыкаў, падсумоўвае Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт