Неабходны элемэнт сьвяточнага стала – фарбаваныя яйкі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.04.2019 15:57
-
2019-04-17_muzej_pisanki.mp3
Больш за 600 велікодных яек зьмяшчае калекцыя Музэю пісанкі ў прымежным мястэчку Сапоцкін.
фота: З. Косьцін
Сёньня ў праваслаўных вернікаў важны дзень – Вялікая пятніца, ідзе падрыхтоўка да Велікодных сьвятаў. Адным з неабходных элемэнтаў сьвяточнага стала зьяўляюцца пісанкі – фарбаваныя яйкі. І менавіта гэтаму сьвяточнаму атрыбуту ў Беларусі прысьвечаны цэлы музэй. Больш за 600 велікодных яек зьмяшчае калекцыя Музэю пісанкі ў прымежным мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. Месца для музэю абралі невыпадкова, бо сапоцкінскія велікодныя пісанкі прызнаныя нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі ды прэтэндуюць на ўнясеньне ў сьпіс ЮНЭСКА. У чым адметнасьць сапоцкінская пісанкі, пра гэта Зьміцер Косьцін запытаў дырэктарку музэю Ганну Галубцову.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл
Традыцыя вырабу велікодных пісанак існуе па абодва бакі польска-беларускай мяжы. Падобным чынам упрыгожваюць велікодныя яйкі і жыхары Ліпска на Падляшшы.
зк