„Польска-летувіскія адносіны мелі станоўчыя й адмоўныя моманты”
25 гадоў таму Польшча й Летува падпісалі дагавор аб добрасуседзкіх адносінах.
На працягу 25 гадоў адносіны паміж Польшчай і Летувой мелі розныя моманты - горшыя й лепшыя. Аднак іх далейшага паляпшэньня можна чакаць толькі пасьля сыходу прэзыдэнта Далі Грыбаўскайтэ, канстатуе публіцыст газэты „Rzeczpospolita” Ежы Гашчыньскі.
26 красавіка 1994 году адбылося падпісаньне польска-летувіскага дагавора аб добрасуседзтве. Паводле меркаваньня публіцыста, улічваючы недавер летувісаў у дачыненьні да Польшчы, гэта быў сапраўдны посьпех.
Згаданы недавер навязваў да міжваеннага пэрыяду й спрэчкі за Вільню, а таксама да ранейшага пэрыяду, калі дайшло да палянізацыі летувіскіх элітаў. На думку вядомага летувіскага пісьменьніка Томаса Венцлавы, летувісы нават пасьля паўстагодзьдзя саветызацыі памяталі песьню часоў барацьбы за Вільню з польскім генэралам Люцыянам Жэлігоўскім, якая гучала прыкладна так: „Хаваецца паляк за ўзгоркам, глядзіць вокам як чорт”.
Пісьменьнік папярэджваў, што „ёсьць у Летуве людзі, для якіх згаданая песьня ўсё яшчэ палітычная праграма”.
Праблемы ў адносінах паміж суседзкімі краінамі пачаліся, калі аказалася, што Летува не намерваецца прытрымлівацца абавязацельстваў дагавора ў дачыненьні да польскай абшчыны. Ключавым момантам было абмежаваньне магчымасьцяў навучаньня на польскай мове ў 2011 годзе.
Тады лёзунгі, датычныя стратэгічнага партнэрства, замяніла халодная вайна паміж Вільняй і Варшавай. Цяпер, піша публіцыст, сытуацыя выглядае лепш, хоць карысныя для летувіскіх палякаў законы надалей абмяркоўваюцца, а не ажыцьцяўляюцца.
Парадаксальна, да паляпшэньня адносінаў прычынілася Расея, якая праводзіць нэаімпэрыялістычную палітыку ў рэгіёне.
„Магчыма, будзе яшчэ лепш, калі закончыцца другі й апошні тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Далі Грыбаўскайтэ, якая ачольвала неафіцыйны звышпартыйны блёк нацыяналістаў, што пасьпяхова блякаваў у летувіскім Сэйме ўсё важнае ў адносінах з Польшчай”, - канстатуе публіцыст газэты „Rzeczpospolita” Ежы Гашчыньскі.
аз