Праявы беларушчыны раздражняюць расейскія праўладныя СМІ
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.04.2019 15:53
-
Праявы беларушчыны раздражняюць расейскія праўладныя СМІ
«Там ня проста раўніва ставяцца да праяваў беларушчыны – рэакцыя варожая й агрэсіўная».
Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain
Напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску напрыканцы чэрвеня, улады беларускай сталіцы наводзяць традыцыйны сьвяточны «марафет». Аблічча галоўных артэрыяў гораду яго гісторыка-культурных каштоўнасьцяў даводзяцца да ладу. У тым ліку камунальнікі замяняюць старыя шыльды аб’ектаў грамадзкага ўжытку.
Так напрыклад, нядаўна стары расейскамоўны надпіс на менскім чыгуначным вакзалам быў заменены на новы беларускамоўны. Да гэта зьявішча можа далічыць і зьяўленьне ў гістарычным цэнтры беларускамоўным шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.
Узгаданая дзейнасьць была заўважаная і ў Маскве. Надоечы расейскі міністра культуру Ўладзімер Мядзінскі зьвярнуўся да свайго беларускага калегі Юрыя абараніць рускамоўнае насельніцтва Беларусі.
А літаральна на днях у шэрагу філіраваных з Крамлём расейскіх СМІ зноўку заўважылі ў краіне імклівую беларусізацыю. Паводле іх галоўнай праявай гэтага зьяўляецца перавод на беларускую аздабленьня вуліц і праспэктаў гарадоў. Журналісты газэты «Наша ніва» вырушылі на вуліцы Менску ды абверглі паведамленьні расейскіх СМІ.
Папулярны расейскі канал у сацыяльнай сетцы Тэлеграм «Нязыгар» паведамляе, што ідзе татальнае вымываньне расейскай мовы, бо надпісаў на ёй стала ўдвая менш. Тэлеграм-канал спасылаецца на нібыта фотаманіторынг, які быў падрыхтаваны для расейскага амбасадара ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
Мы пацікавіліся ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства Беларускай мовы Алены Анісім чаму на яе думку Расея так востра рэагуе на праявы беларушчыны.
Алена Анісім: Напэўна ў іх спрацоўвае, умоўна кажучы, пачуцьцё ўласьніка. Яны прызвычаіліся думаць, што нашая краіна гэта тэрыторыя, якая належыць ім ды якую яны павіны кантраляваць цалкам. У тым ліку ў пляне афармленьня вуліц яе гарадоў. Там ня проста раўніва ставяцца да праяваў беларушчыны – рэакцыя варожая й агрэсіўная. Быццам бы ў іх нешта адбіраюць. Насамрэч, гэта менавіта яны замахваюцца не на сваё.
Поўную гутарку з дэпутатам слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж