Logo Polskiego Radia
Print

Агляд сакавіцкага нумару выданьня беларусаў Падляшша Czasopis

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.04.2019 16:47
Падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў сталіцы Падляшша Беластоку адбылося ўрачыстае адзначэньне асобаў за выбітныя заслугі на ніве беларушчыны.

Паважаны радыёслухачы! Сёньняшні агляд друку будзе цалкам прысьвечаны сакавіцкаму нумару грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».
Значная частка выданьня прысьвечаная сьвяткаваньню 101-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. У нумары падрабязна апісанае сьвяткаваньня Дня Волі 2019 у Горадні ды ў Беластоку.
Падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў сталіцы Падляшша Беластоку адбылося ўрачыстае адзначэньне асобаў за выбітныя заслугі на ніве беларушчыны. За прасоўваньне падляскага песеннага фальклёру традыцыйны букет бела-чырвона-белых кветак атрымала Ганна Фёнік. За арганізацыю й правядзеньне моўнага конкурсу на працягу 20 гадоў букет атрымаў настаўнік беларускай мовы з Гайнаўскага беларускага ліцэя Ян Карчэўскі.
Сярод узнагароджаных апынуўся супрацоўнік Беларускай службы Польскага радыё Яраслаў Іванюк, яго ўганаравалі, як завадатара ініцыятывы «Наша памяць». Букет бела-чырвона-белых кветак таксама быў уручаны беларускаму паэту зь Беластока Віктару Шведу, якому нядаўна споўнілася 94 гады. Беластоцкі Дзень Волі 2019 завяршыўся канцэртам барда Андрэя Мельнікава.
МУЗЫКА
Пастаянны аўтар выданьня «Czasopis» Янка Целушэцкі дзеліцца з чытачамі сваімі назіраньнямі за працягласьцю жыцьця жыхароў Падляшша. На Беласточчыне жанчыны ў сярэднім жывуць 83 гады, а мужчыны – 74. У іншых рэгіёнах Польшчы жывуць карацей, недзе нават на 10 гадоў меней.
На думку аўтар, на працягласьць жыцьця жыхароў Падляшша станоўча ўплывае іх навакольнае асяродзьдзе. У вёсках людзі жывуць перш-наперш у драўляных хатах, якія найбольш прыязныя чалавеку. Мясцовыя жыхары на сваіх зямельных участках садзяць пладаносныя дрэўцы, вырошчваюць агародніну пры гэтым не выкарыстоўваюць штучных угнаеньняў. Падляскія сяляне харчуюцца без якіхсьці там прысмакаў, выключнаэкалягічнымі прадуктамі. Жыцьцё тут бяжыць куды вальней ды спакайней чымсьці ў цэнтральнай Польшчы й гэта падляскі козыр.
У Падляскім ваяводзтве людзі надаўжэй жывуць у Гайнаўскім, Бельскім і Семятыцкім паветах. Жывуць не ў раскошы, жывуць бядней, убога й сьціпла. Аднак, маюць больш чыстае асяродзьдзе, тут не дымяць вялікія фабрыкі й вялікія гарадзкія кацельныя, а на дарогах езьдзіць няшмат аўтамабіляў. Ціхі ды спакой куток.
На Гайнаўшчыне ды ў Бельскім і Семятыцкім і таксама Беластоцкім паветах пажылыя жыхары рэгулярна ходзяць у царкву, моляцца. Аказваецца, што духоўнае й рэлігійнае жыцьцё мае ўплыў на працягласьць жыцьця людзей. Напрыканцы свайго артыкула Янка Целушэцкі заклікае да больш актыўнага ладу жыцьця.
МУЗЫКА
На старонках сакавіцкага «Czasopisu» разьмешчана абвестка пра займальны конкурс. 4 чэрвеня 2019 года міне роўна 30 гадоў зь дня першых часткова свабодных парлямэнцкіх выбараў у Польшчы. З гэтае нагоды фонд kamunikat.org аб’явіў конкурс для школьнікаў пад загалоўкам «Грамадзка-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляскім рэгіёне ў 1980-ыя гады». Мэтай конкурс зьяўляецца збор успамінаў пра грамадзка-палітчыня зьмены, якія адбываліся ў той пэрыяд. У першую чаргу гэта тычыцца ўспамінаў на тэму ўзьнікненьня прафсаюзу «Салідарнасьць», увядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча, абвастрэньня эканамічнага крызісу ды дэфіцыту. Арганізатараў конкурсу цікавіць, як беларусы Польшчы ўспрымалі тыя падзеі. Як інфармуе каардынатар праекту супрацоўнік Беларускай Службы польскага радыё Міхась Сьцепанюк, запісаныя ды надрукаваныя інтэвію са сьведкамі тых падзеяў можна дасылаць да канца кастрычніка 2019 года.
МУЗЫКА
На сакавіцкім пасяджэньні Рады Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў у Менску было прынятае рашэньне прысвоіць званьне ганаровага сябра арганізацыі дырэктару Бельскага беларускага ліцэя, паэту Андрэю Сьцепанюку. Рэдакцыя «Czasopisu» віншуе спадара Андрэя Сьцяпанюка.

Значная частка выданьня прысьвечаная сьвяткаваньню 101-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. У нумары падрабязна апісанае сьвяткаваньня Дня Волі 2019 у Горадні ды ў Беластоку.

Падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў сталіцы Падляшша Беластоку адбылося ўрачыстае адзначэньне асобаў за выбітныя заслугі на ніве беларушчыны. За прасоўваньне падляскага песеннага фальклёру традыцыйны букет бела-чырвона-белых кветак атрымала Ганна Фёнік. За арганізацыю й правядзеньне моўнага конкурсу на працягу 20 гадоў букет атрымаў настаўнік беларускай мовы з Гайнаўскага беларускага ліцэя Ян Карчэўскі.

Сярод узнагароджаных апынуўся супрацоўнік Беларускай службы Польскага радыё Яраслаў Іванюк, яго ўганаравалі, як завадатара ініцыятывы «Наша памяць». Букет бела-чырвона-белых кветак таксама быў уручаны беларускаму паэту зь Беластока Віктару Шведу, якому нядаўна споўнілася 94 гады. Беластоцкі Дзень Волі 2019 завяршыўся канцэртам барда Андрэя Мельнікава.

Пастаянны аўтар выданьня «Czasopis» Янка Целушэцкі дзеліцца з чытачамі сваімі назіраньнямі за працягласьцю жыцьця жыхароў Падляшша. На Беласточчыне жанчыны ў сярэднім жывуць 83 гады, а мужчыны – 74. У іншых рэгіёнах Польшчы жывуць карацей, недзе нават на 10 гадоў меней.

Паводле аўтар, на працягласьць жыцьця жыхароў Падляшша станоўча ўплывае іх навакольнае асяродзьдзе. У вёсках людзі жывуць перш-наперш у драўляных хатах, якія найбольш прыязныя чалавеку. Мясцовыя жыхары на сваіх зямельных участках садзяць пладаносныя дрэўцы, вырошчваюць агародніну пры гэтым не выкарыстоўваюць штучных угнаеньняў. Падляскія сяляне харчуюцца без якіхсьці там прысмакаў, выключна экалягічнымі прадуктамі. Жыцьцё тут бяжыць куды вальней ды спакайней чымсьці ў цэнтральнай Польшчы й гэта падляскі козыр.

У Падляскім ваяводзтве людзі надаўжэй жывуць у Гайнаўскім, Бельскім і Семятыцкім паветах. Жывуць не ў раскошы, жывуць бядней, убога й сьціпла. Аднак, маюць больш чыстае асяродзьдзе, тут не дымяць вялікія фабрыкі й вялікія гарадзкія кацельныя, а на дарогах езьдзіць няшмат аўтамабіляў. Ціхі ды спакой куток.На Гайнаўшчыне ды ў Бельскім і Семятыцкім і таксама Беластоцкім паветах пажылыя жыхары рэгулярна ходзяць у царкву, моляцца. Аказваецца, што духоўнае й рэлігійнае жыцьцё мае ўплыў на працягласьць жыцьця людзей. Напрыканцы свайго артыкула Янка Целушэцкі заклікае да больш актыўнага ладу жыцьця.

На старонках сакавіцкага «Czasopisu» разьмешчана абвестка пра займальны конкурс. 4 чэрвеня 2019 года міне роўна 30 гадоў зь дня першых часткова свабодных парлямэнцкіх выбараў у Польшчы. З гэтае нагоды фонд kamunikat.org аб’явіў конкурс для школьнікаў пад загалоўкам «Грамадзка-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляскім рэгіёне ў 1980-ыя гады». Мэтай конкурс зьяўляецца збор успамінаў пра грамадзка-палітчыня зьмены, якія адбываліся ў той пэрыяд. У першую чаргу гэта тычыцца ўспамінаў на тэму ўзьнікненьня прафсаюзу «Салідарнасьць», увядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча, абвастрэньня эканамічнага крызісу ды дэфіцыту. Арганізатараў конкурсу цікавіць, як беларусы Польшчы ўспрымалі тыя падзеі. Як інфармуе каардынатар праекту супрацоўнік Беларускай Службы польскага радыё Міхась Сьцепанюк, запісаныя ды надрукаваныя інтэвію са сьведкамі тых падзеяў можна дасылаць да канца кастрычніка 2019 года.

На сакавіцкім пасяджэньні Рады Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў у Менску было прынятае рашэньне прысвоіць званьне ганаровага сябра арганізацыі дырэктару Бельскага беларускага ліцэя, паэту Андрэю Сьцепанюку. Рэдакцыя «Czasopisu» віншуе спадара Андрэя Сьцяпанюка.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт