Logo Polskiego Radia
Print

Як польская разьведка перакінула савецкага афіцэра-перабежчыка ў Аргентыну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2019 18:35
  • Мельнікаў.mp3
Гісторык Ігар Мельнікаў адкрыў у польскіх архівах шмат цікавых і невядомых фактаў зь мінулага.
Жаўнеры Корпусу аховы памежжа Польшчы на службе, 1920-1930 гадыЖаўнеры Корпусу аховы памежжа Польшчы на службе, 1920-1930 гадыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Адным зь нешматлікіх гісторыкаў, якія спэцыялізуюцца ў беларуска-польскіх адносінах, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. На днях спэцыяліст завяршыў працу ў Польскіх архівах, якая працягвалася некалькі месяцаў, і якая тычылася савецка-польскаму памежжу ў 1920-30-я гады. Цягам гэтага пэрыяду ўдалося адкрыць цікавыя й невядомыя факты зь мінулага. Для прыкладу, савецкі афіцэр-памежнік, памочнік начальніка заставы перайшоў палякаў каля Жыткавіч. З сабой перабежчык прынёс дакумэнты штабу сваёй часьці. «Малады хлопец самастойна прыняў рашэньне перайсьці», – кажа гісторык. Палякі разумелі, што ён знаходзіцца пад пагрозай, таму польская разьведка, каб ратаваць афіцэра, перакінула яго ажно ў Аргентыну.
Акрамя таго, Мельнікаў працуе над кнігай, якую плянуе выдаць у форме альбому, прысьвечанай мала вядомым ваенным магілам. Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.

Адным зь нешматлікіх гісторыкаў, якія спэцыялізуюцца ў беларуска-польскіх адносінах, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

На днях спэцыяліст завяршыў працу ў Польскіх архівах, якая працягвалася некалькі месяцаў, і якая тычылася савецка-польскаму памежжу ў 1920-30-я гады. Цягам гэтага пэрыяду ўдалося адкрыць цікавыя й невядомыя факты зь мінулага.

Для прыкладу, савецкі афіцэр-памежнік, памочнік начальніка заставы перайшоў палякаў каля Жыткавіч. З сабой перабежчык прынёс дакумэнты штабу сваёй часьці. «Малады хлопец самастойна прыняў рашэньне перайсьці», – кажа гісторык. Палякі разумелі, што ён знаходзіцца пад пагрозай, таму польская разьведка, каб ратаваць афіцэра, перакінула яго ажно ў Аргентыну.

Акрамя таго, Мельнікаў працуе над кнігай, якую плянуе выдаць у форме альбому, прысьвечанай мала вядомым ваенным магілам. Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Ігар
Ігар Мельнікаў у Варшаве, вясна 2019 году
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт