Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія наёмнікі паехалі ў Лібію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.04.2019 15:28
  • Расейскія наёмнікі паехалі ў Лібію.mp3
У гэтай краіне Расея перасьледуе дзьве мэты.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/KHALED ELFIQI

У сёньняшняй перадачы «На руінах імпэрыі» гаворка пойдзе пра расейскую прысутнасьць у Лібіі. Дзякуючы крыніцам у брытанскім урадзе стала вядома, што каля 300 расейскіх наёмнікаў з групы Вагнера прыбылі ў Бэнгазі для дапамогі Лібійскай нацыянальнай арміі.
Палітоляг Павал Усаў адзначае, што Расея працяглы час будавала адносіны з Лібіяй, асабіста з Маамарам Кадафі, а грамадзянская вайна і зьвяржэньне Кадафі прывялі да фінансавых страт з боку Расеі.
П. Усаў: Кантроль над здабычай карысных выкапняў і нафты перайшла ў рукі заходніх кампаній. Цяпер краіна падзеленая на некалькі рэгіёнаў, якія кантралююць розныя сілы. Паўднёва-ўсходняя частка знаходзіцца пад кантролем былога генэрала Кадафі Халіва Фахтары. І Расея гэта выкарыстоўвае. Яна актыўна пашырае сваю прысутнасьць і ўплыў у Афрыцы. Расея перасьледуе дзьве мэты. Першая – захаваць падзел улады ў Лібіі, каб справакаваць дадатковыя хвалі мігрантаў у Эўропу. Другое – зрабіць усё, каб да ўлады прыйшлі прадстаўнікі антызаходніх палітычных колаў.
У Лібію паехалі наёмнікі з групы Вагнера. У далучаным гукавым файле Павал Усаў тлумачыць, што гэта за група, і чаму менавіта яе Расея накіравала цяпер у Лібію.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт