Logo Polskiego Radia
Print

Палітычныя сымпатыі палякаў не мяняюцца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.04.2019 17:05
Сацыялягічная лябараторыя правяла апытаньне сярод грамадзян Польшчы перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Самая шматтыражная польская газэта Fakt замовіла ў сацыялягічнай лябараторыі IBRiS апытаньне, датычнае палітычных сымпатый палякаў перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт, якія пройдуць у маі.

І так, кіруючая кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць» разам зь меншымі правымі партыямі заручылася б падтрымкай 39% палякаў, стаўшы пераможцам у перадвыбарчай гонцы.

На другім месцы – цэнтрысцкая Эўрапейская кааліцыя, у склад якой уваходзяць права-цэнтрысцкая партыя «Грамадзянская плятформа», Польская сялянская партыя, Саюз левых дэмакратычных сілаў, партыя «Зялёныя» й лібэральная партыя «Сучасная». За кааліцыю прагаласавала б 36,9% рэспандэнтаў.

Трэцяе месца заняла б лева-лібэральная партыя «Вясна» маладога польскага палітыка Робэрта Бедраня, якую падтрымала б 6,1% палякаў.

На чацьвёртым месцы – правы рух «Кукіз 15» з 6-працэнтнай падтрымкай, які ўзначальвае польскі рок-музыкант Павал Кукіз, паведамляе газэта Fakt.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт