14 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года з жыцьця пайшоў Папа Рымскі Ян Павал ІІ. Пантыфік займаў Сьвяты Прастол з 1978 года. Ян Павал ІІ аказаў надзвычайны ўплыў на сусьветны лад, сярод іншага ён спрычыніўся да каляпсу імпэрыі зла – Савецкага Саюзу. Постаць вялікага паляка Яна Паўла ІІ узгадвае ЭЖ.
Апошнія гады свайго жыцьця Ян Павал ІІ цяжка хварэў. Аднак стаўленьне Сьвятога Айца да сваіх пакут стала невычарпальнай крыніцай надзеі для мільёнаў вернікаў па ўсім сьвеце. У 2014 годзе Ян Павал ІІ быў кананізаваны Папам Рымскім Францішкам.
У апошнія дні жыцьця Яна Паўла ІІ рымскі пляц Сьвятога Пятра быў перапоўнены вернікамі, якія ўзносілі свае малітвы да Бога, просячы за свайго пантыфікат. Арцыбіскуп Леанарда Сандры агаласіў пра сьмерць наступніка Сьвятога Пятра: «Наш Сьвяты Айцец вярнуўся да дому Айца».
02.04 PAPIEŻ 1
Пасьля навіны аб сьмерці пантыфіка тысячы чалавек зьбіраліся ў касьцёлах і на плошчах, яны маліліся, некаторыя зь іх плакалі. Многія падкрэсьлівалі, што пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ сьвет назаўжды зьменіцца.
Для большасьці палякаў пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ надышоў час глыбокай рэфлексіі й смутку. Па ўсёй краіне праходзілі богаслужэньні прысьвечаныяславутаму земляку. У Нацыянальным богаслужэньні за душу Яна Паўла ІІ толькі ў цэнтры Варшавы прыняло ўдзел больш за 200 тысяч чалавек.
Пахаваньне пантыфіка адбылося 8 красавіка 2005 года. Жалобнае богаслужэньне праводзіў тагачасны кардынал Ёзэф Алёіз Ратцынгер, будучы Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI. Разьвітваючыся зь Янам Паўлам ІІ кардынал Ратцынгер сьцьвердзіў, што любоў Хрыста была галоўнай сілай Сьвятога Айца.
Ёзэф Ратцынгер: Можам быць пэўныя, наш любімы Папа стаіць зараз каля акна дома нашага Айца, ён глядзіць на нас і бласлаўляе нас. Так блаславі нас, Сьвяты Айцец! Тваю дарагую душу мы даручаем Маці Божай, тваёй маці. Яна штодня кіравала табой, а зараз яна вядзе цябе да вечнай славы свайго сына – Ісуса Хрыста, нашага Пана. Амінь.
У чатырнацатую гадавіну сьмерці Яна Паўла ІІ палякі ўзгадваюць свайго вялікага суайчыньніка. У першую чаргу памятныя мерапрыемствы праходзяць у Кракаве, бо менавіта там распачаўся духоўны шлях маладога Караля Вайтылы, якому ў будучыні было наканаван стаць чарговым пераемнікам Сьвятога Пятра.
Пачэсны мітрапаліт Кракава, сакратар Папы паляка кардынал Станіслаў Дзівіш правё богаслужэньне ў Санктуарыі Яна Паўла ІІ. Сярод іншага Кардынал Дзівіш выказаў заклапочанасьць тым, што зараз абвастрыліся спробы аспрэчыць маральны аўтарытэт Яна Паўла ІІ.
Станіслаў Дзівіш: Ян Павал ІІ ніколі не прымяншаў вагу зла, не цярпеў зла, а тым больш ніколі яго не пакрываў. Ён кіраваў Каталіцкім Касьцёлам, рэагаваў, прымаў рашэньні, паводле сумленьня ды ў абсалютнай згодзе зь Эвангельлем.
Прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы ксёндз Павал Рытэль-Андранік сказаў Польскаму Радыё, што Ян Павал ІІ вучыў палякаў патрыятызму.
Павал Рытэль-Андранік: Сьвяты Ян Павал ІІ вельмі любіў нашу Айчыну. Ён сказаў, што Польшча выключная матухна. Матухна якая доўга цярпела ды цярпіць зноўку, па гэтаму Польшча мае права да надзвычайнай любові. Ён вучыў нас сапраўднаму патрыятызму.
Вечарам у Варшаве на пляцу Пілсудскага адбудзецца/адбылося традыцыйнае богаслужэньне ды рэфлексія прысьвечаная вучэньню Папы паляка. Сёлетнія памятныя ўрачыстасьці праходзяць пад лёзунгам «Аднаві аблічча».
Польшча рупліва захоўвае памяць пра па-сапраўднаму свайго Папу Рымскага. Імя Яна Паўла ІІ маюць цэнтральныя вуліцы амаль усіх буйных польскіх гарадоў, па ўсёй краіне паўсталі дзясяткі помнікаў Сьвятому Айцу.
У дзесяцігодзьдзе пасьля сьмерці пантыфіка, польскі Сэйм абвясьціў 2015 годам Яна Паўла ІІ. Парлямэнтары такім чынам абгрунтавалі сваё рашэньне: «У пачуцьці маральнага абвязку ды глыбокай павагі да асобы, яка аказала надзвычай істотны ўплыў ня толькі на лёс польскага народу, але і на ўвесь сучасны сьвет ».
14 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года з жыцьця пайшоў Папа Рымскі Ян Павал ІІ. Пантыфік займаў Сьвяты Прастол з 1978 года. Ян Павал ІІ аказаў надзвычайны ўплыў на сусьветны лад, сярод іншага ён спрычыніўся да каляпсу імпэрыі зла – Савецкага Саюзу.
Апошнія гады свайго жыцьця Ян Павал ІІ цяжка хварэў. Аднак стаўленьне Сьвятога Айца да сваіх пакут стала невычарпальнай крыніцай надзеі для мільёнаў вернікаў па ўсім сьвеце. У 2014 годзе Ян Павал ІІ быў кананізаваны Папам Рымскім Францішкам.
У апошнія дні жыцьця Яна Паўла ІІ рымскі пляц Сьвятога Пятра быў перапоўнены вернікамі, якія ўзносілі свае малітвы да Бога, просячы за свайго пантыфікат. Арцыбіскуп Леанарда Сандры агаласіў пра сьмерць наступніка Сьвятога Пятра: «Наш Сьвяты Айцец вярнуўся да дому Айца».
Пасьля навіны аб сьмерці пантыфіка тысячы чалавек зьбіраліся ў касьцёлах і на плошчах, яны маліліся, некаторыя зь іх плакалі. Многія падкрэсьлівалі, што пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ сьвет назаўжды зьменіцца.
Для большасьці палякаў пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ надышоў час глыбокай рэфлексіі й смутку. Па ўсёй краіне праходзілі богаслужэньні, прысьвечаныz яславутаму земляку. У Нацыянальным богаслужэньні за душу Яна Паўла ІІ толькі ў цэнтры Варшавы прыняло ўдзел больш за 200 тысяч чалавек.
Пахаваньне пантыфіка адбылося 8 красавіка 2005 года. Жалобнае богаслужэньне праводзіў тагачасны кардынал Ёзэф Алёіз Ратцынгер, будучы Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI. Разьвітваючыся зь Янам Паўлам ІІ кардынал Ратцынгер сьцьвердзіў, што любоў Хрыста была галоўнай сілай Сьвятога Айца.
Ёзэф Ратцынгер: Можам быць пэўныя, наш любімы Папа стаіць зараз каля акна дома нашага Айца, ён глядзіць на нас і бласлаўляе нас. Так блаславі нас, Сьвяты Айцец! Тваю дарагую душу мы даручаем Маці Божай, тваёй маці. Яна штодня кіравала табой, а зараз яна вядзе цябе да вечнай славы свайго сына – Ісуса Хрыста, нашага Пана. Амінь.
У чатырнацатую гадавіну сьмерці Яна Паўла ІІ палякі ўзгадваюць свайго вялікага суайчыньніка. У першую чаргу памятныя мерапрыемствы праходзяць у Кракаве, бо менавіта там распачаўся духоўны шлях маладога Караля Вайтылы, якому ў будучыні было наканавана стаць чарговым пераемнікам Сьвятога Пятра.
Пачэсны мітрапаліт Кракава, сакратар Папы паляка кардынал Станіслаў Дзівіш правё богаслужэньне ў Санктуарыі Яна Паўла ІІ. Сярод іншага Кардынал Дзівіш выказаў заклапочанасьць тым, што зараз абвастрыліся спробы аспрэчыць маральны аўтарытэт Яна Паўла ІІ.
Станіслаў Дзівіш: Ян Павал ІІ ніколі не прымяншаў вагу зла, не цярпеў зла, а тым больш ніколі яго не пакрываў. Ён кіраваў Каталіцкім Касьцёлам, рэагаваў, прымаў рашэньні, паводле сумленьня ды ў абсалютнай згодзе зь Эвангельлем.
Прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы ксёндз Павал Рытэль-Андранік сказаў Польскаму Радыё, што Ян Павал ІІ вучыў палякаў патрыятызму.
Павал Рытэль-Андранік: Сьвяты Ян Павал ІІ вельмі любіў нашу Айчыну. Ён сказаў, што Польшча выключная матухна. Матухна якая доўга цярпела ды цярпіць зноўку, па гэтаму Польшча мае права да надзвычайнай любові. Ён вучыў нас сапраўднаму патрыятызму.
Вечарам у Варшаве на пляцу Пілсудскага адбудзецца традыцыйнае богаслужэньне ды рэфлексія, прысьвечаная вучэньню Папы паляка. Сёлетнія памятныя ўрачыстасьці праходзяць пад лёзунгам «Аднаві аблічча».
Польшча рупліва захоўвае памяць пра па-сапраўднаму свайго Папу Рымскага. Імя Яна Паўла ІІ маюць цэнтральныя вуліцы амаль усіх буйных польскіх гарадоў, па ўсёй краіне паўсталі дзясяткі помнікаў Сьвятому Айцу.
У дзесяцігодзьдзе пасьля сьмерці пантыфіка польскі Сэйм абвясьціў 2015 годам Яна Паўла ІІ. Парлямэнтары такім чынам абгрунтавалі сваё рашэньне: «У пачуцьці маральнага абвязку ды глыбокай павагі да асобы, яка аказала надзвычай істотны ўплыў ня толькі на лёс польскага народу, але й на ўвесь сучасны сьвет».
IAR/эж