Сямейныя фэрмэрскія гаспадаркі атрымаюць больш грошай 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        01.04.2019 15:38
                    
                    ЭЗ можа неўзабаве абмежаваць даплаты для прамысловых фэрмаў, а аказваць большую падтрымку індывідуальным бізнэсмэнам. 
                
                         Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Dziennik Gazeta Prawna
Сямейныя фэрмэрскія гаспадаркі атрымаюць больш грошай. Эўразьвяз можа неўзабаве абмежаваць даплаты для прамысловых фэрмаў, а аказваць большую падтрымку індывідуальным бізнэсмэнам. Гэта таксама паўплывае на польскую сельскую гаспадарку.
Зьмена датацый можа быць выкліканае неабходнасьцю дапасаваньня сельскагаспадарчай палітыкі ЭЗ да кліматычных мэт. Самай вялікай праблемай з пункту гледжаньня навакольнага асяродзьдзя зьяўляецца жывёлагадоўля, якая ў 2013 годзе адказвала за 12-17% усіх цяплічных газаў у ЭЗ. Галоўнымі віноўнікамі зьяўляюцца вялікія прамысловыя фэрмы.
Мясны сэктар у ЭЗ расьце з году ў год. За сем гадоў вытворчасьць мяса вырасла на 13%, а ў 2017 годзе складала 41% усёй сельскагаспадарчай вытворчасьці. Усё гэта нягледзячы на тое, што колькасьць фэрмэрстваў зьмяншаецца. Але зьнікаюць невялікія сямейныя гаспадаркі, за тое расьце паверхня прамысловых фэрмаў. Сёньня ажно 72% усіх эўрапейскіх прадуктаў жывёльнага паходжаньня паходзіць з найбуйнейшых эўрапейскіх фэрмаў. За гэтую сытуацыю адказвае сельскагаспадарчая палітыка Эўразьвязу.
 Dziennik Gazeta Prawna
Гэта таксама паўплывае на польскую сельскую гаспадарку.

ав