«Права і справядлівасьць» абяцае свабоду слова ў інтэрнэце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.04.2019 15:36
Адной з найбольш спрэчных тэм апошняга месяца зьяўляецца дырэктыва аб аўтарскіх правах у інтэрнэце.
Яраслаў Качыньскі. PAP/Adam Warżawa
Rzeczpospolita
Свабода ў інтэрнэце, запіс у Канстытуцыю чалецтва Польшчы ў ЭЗ і страйк настаўнікаў – кампанія ў Эўрапарлямэнт у апошнія дні ідзе на розных франтах. Адной з найбольш спрэчных тэм апошняга месяца зьяўляецца дырэктыва аб аўтарскіх правах у інтэрнэце. На выходных лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што яго партыя мае выразны напрамак, калі гаворка ідзе пра рэалізацыю дырэктывы. «Права і справядлівасьць» зробіць так, каб свабода была захаваная. З сёньняшняга дня мы ня будзем казаць пра «пяцёрку» ПіС. Гэта будзе «пяцёрка+», а плюс – гэта свабода», – сьцьвердзіў Яраслаў Качыньскі на выбарчай сустрэчы ў Гданьску.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі непасрэдна зьвярнуўся да тых, хто карыстаецца інтэрнэтам: «Я хачу абяцаць усім нашым цудоўным ютэбэрам, блёгерам, усім юзэрам, што мы будзем змагацца за свабоду слова ў інтэрнэце».
Rzeczpospolita
Свабода ў інтэрнэце, запіс у Канстытуцыю чалецтва Польшчы ў ЭЗ і страйк настаўнікаў – кампанія ў Эўрапарлямэнт у апошнія дні ідзе на розных франтах.
Адной з найбольш спрэчных тэм апошняга месяца зьяўляецца дырэктыва аб аўтарскіх правах у інтэрнэце. На выходных лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што яго партыя мае выразны напрамак, калі гаворка ідзе пра рэалізацыю дырэктывы. «Права і справядлівасьць» зробіць так, каб свабода была захаваная. З сёньняшняга дня мы ня будзем казаць пра «пяцёрку» ПіС. Гэта будзе «пяцёрка+», а плюс – гэта свабода», – сьцьвердзіў Яраслаў Качыньскі на выбарчай сустрэчы ў Гданьску («пяцёрка» - пяць сацыяльных праграм польскага ўраду).
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі непасрэдна зьвярнуўся да тых, хто карыстаецца інтэрнэтам: «Я хачу абяцаць усім нашым цудоўным ютэбэрам, блёгерам, усім юзэрам, што мы будзем змагацца за свабоду слова ў інтэрнэце».
ав