Logo Polskiego Radia
Print

Калі ў Беларусі зьменіцца сытуацыя, эмігранты гатовыя вярнуцца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.03.2019 11:30
  • Калі ў Беларусі.mp3
Паводле дадзеных ААН, два гады таму за мяжой жылі 1,5 мільёны чалавек, народжаных у Беларусі.
Foto: pixabay.com/CC0

У асноўным беларусы зьяжджалі ў Расею, Украіну, Польшчу ды ЗША. Дзясятку краін, куды кіруюцца беларускія эмігранты, закрывае Нямеччына. Сёньня мы паразмаўлялі пра тое, як жывецца беларусам у гэтай краіне.

З 2017 –га года сытуацыя значна не зьмянілася. Калі ўзяць па ўвагу такія зьвесткі, як колькасьць выдадзеных віз беларусам, ці атрыманыя беларусамі віды на жыхарства за мяжой, можна сказаць, што беларусы працягваюць зьяжджаць з краіны ў пошуку лепшай долі.

Напрыклад, за апошнія гады ў 7 разоў вырасла колькасьць працоўных віз, якія прызналі беларусам польскія консульствы. З 5 тысяч у 2015-м годзе да 35 тысяч у 2017-м. У тым жа годзе амаль 52 тысячы беларусаў атрымалі від на жыхарства ў краінах ЭЗ. Гэтыя дадзеныя азначаюць, што за год з Беларусі за мяжу зьяжджае цэлы горад, скажам як Койданаў ці Смалявічы. Калі дадаць, што ў Беларусі ўлады налічылі амаль паўмільёна «дармаедаў», то патэнцыял для пераезду вялікі.

Разам з тым пераехаць ня лёгка, і нягледзячы на тое, што ў новым месцы, асабліва ў краінах Заходняй Эўропы, узровень жыцьця вышэйшы, то ў Беларусь цягне вярнуцца - кажа наша госьця, спадарыня Вольга, якая ўжо 6 год жыве і працуе ў Нямеччыне.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт