Logo Polskiego Radia
Print

Брэксіт выклікае хвалю хаосу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.03.2019 16:03
Вялікабрытанія так і не змагла выйсьці з ЭЗ.
Foto: pixabay.com/CC0

Тое, што павінна было стаць крыніцай нацыянальнага гонару, пакуль выклікае толькі сорам, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Апошнія месяцы брытанская прэса поўніцца такімі словамі, як «хаос, параза, фіяска, сорам». Такім чынам СМІ камэнтуюць палітычныя дэбаты вакол выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ, што атрымала назву Brexit. Дадзены праект меўся стаць крыніцай уздыму нацыянальнага гонару, але пакуль прынёс толькі пачуцьцё сораму.

Усё з-за таго, што брытанскія палітыкі так і не змаглі дамовіцца пра тое, як краіна павінна разьвітацца з Эўразьвязам. Парлямэнт прагаласаваў супраць праекту дамовы аб выхадзе, якую падрыхтаваў цяперашні ўрад у паразуменьні з Брусэлем. Гэты ж лёс напаткаў праект выхаду з ЭЗ без аніякіх дамоўленасьцяў.

У выніку праз два з паловай гады пасьля рэфэрэндуму, на якім брытанцы прагаласавалі за выхад з ЭЗ, вядома толькі, што 29 сакавіка, як плянавалі раней, Вялікабрытанія ня выйдзе з Супольнасьці.

Дата выхаду невядомая, як і невядомыя ўмовы, паводле якіх выйсьце будзе адбывацца, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт