Ня толькі ў пажылых людзей можа здарыцца інсульт – гэта хвароба пагражае таксама людзям у маладзейшым і сярэднім узросьце, паведамляе газэта Rzeczpospolita. У якасьці прыкладу выданьне прыводзіць прозьвішча амэрыканскага актора Люка Пэры, які памёр у выніку ўскладненьняў, выкліканых абшырным інсультам, 4 сакавіка бягучага году ва ўзросьце 52 гадоў.
Інсульт часьцей за ўсё здараецца ў старэйшых людзей, хоць зь іншага боку кожны чацьвёрты пацыент, паводле мэдычных статыстычных дадзеных, ня мае й 40 гадоў.
Спэцыялісты зазначаюць, што імгненная дапамога й лячэньне ў аддзяленьні нэўралёгіі ажно ў чатыры разы павялічваюць шанцы пацыента перажыць інсульт і пазьней нармальна функцыянаваць. Хворы павінен мець комплекснае лячэньне, рэалізаванае з удзелам нэўролягаў, фізіятэрапэўтаў, лягапэдаў і мэдсёстраў.
Трэба адрозьніваць два асноўныя віды інсульту: ішэмічны, калі адбываецца закупорка звужаных артэрый галаўнога мозгу, і гемарагічны, які таксама называюць кровазьліцём у мозг. Адной з прычын ішэмічнага інсульту можа быць цукровы дыябэт, зазначаюць спэцыялісты.
Кровазьліцьцё ў мозг перш за ўсё суправаджаецца моцным болем, ішэмічны інсульт характарызуецца тым, што хворы траціць арыентацыю й каардынацыю. У артыкуле аўтар зазначае, што пацыент цягам 4,5 гадзіны ад пачатку першых сымптомаў хваробы павінен трапіць у клініку – у такім выпадку наступствы хваробы могуць быць зьведзеныя да мінімуму. Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, пасьля хвароб сардэчна-сасудзістай сыстэмы інсульт зьяўляецца другой прычынай сьмяротнасьці пацыентаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Ня толькі ў пажылых людзей можа здарыцца інсульт – гэта хвароба пагражае таксама людзям у маладзейшым і сярэднім узросьце, паведамляе газэта Rzeczpospolita. У якасьці прыкладу выданьне прыводзіць прозьвішча амэрыканскага актора Люка Пэры, які памёр у выніку ўскладненьняў, выкліканых абшырным інсультам, 4 сакавіка бягучага году ва ўзросьце 52 гадоў.
Інсульт часьцей за ўсё здараецца ў старэйшых людзей, хоць зь іншага боку кожны чацьвёрты пацыент, паводле мэдычных статыстычных дадзеных, ня мае й 40 гадоў.
Спэцыялісты зазначаюць, што імгненная дапамога й лячэньне ў аддзяленьні нэўралёгіі ажно ў чатыры разы павялічваюць шанцы пацыента перажыць інсульт і пазьней нармальна функцыянаваць. Хворы павінен мець комплекснае лячэньне, рэалізаванае з удзелам нэўролягаў, фізіятэрапэўтаў, лягапэдаў і мэдсёстраў.
Трэба адрозьніваць два асноўныя віды інсульту: ішэмічны, калі адбываецца закупорка звужаных артэрый галаўнога мозгу, і гемарагічны, які таксама называюць кровазьліцём у мозг. Адной з прычын ішэмічнага інсульту можа быць цукровы дыябэт, зазначаюць спэцыялісты.
Кровазьліцьцё ў мозг перш за ўсё суправаджаецца моцным болем, ішэмічны інсульт характарызуецца тым, што хворы траціць арыентацыю й каардынацыю. У артыкуле аўтар зазначае, што пацыент цягам 4,5 гадзіны ад пачатку першых сымптомаў хваробы павінен трапіць у клініку – у такім выпадку наступствы хваробы могуць быць зьведзеныя да мінімуму.
Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, пасьля хвароб сардэчна-сасудзістай сыстэмы інсульт зьяўляецца другой прычынай сьмяротнасьці пацыентаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
вс