Logo Polskiego Radia
Print

Ад героя да карніка – шляхам «Бурага»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.03.2019 17:45
  • Ад героя да карніка – шляхам «Бурага»
Нягледзячы на гнеўнае абурэньне жыхароў Падляшша, з варшаўскай пэрспэктывы Райс дагэтуль выглядае героем - барацьбітом з камуністычнай навалай.
Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Photo:By nieznany - NAC [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31383955

Ад героя да карніка – шлях «Бурага»
Пасьля дэмантажу камуністычнага ладу ў Польшчы распачаўся працэс пераасэнсаваньня пасьляваеннай гісторыі краіны. Нядаўнія вызваліцелі раптам ператварыліся ў савецкіх акупантаў. Быў створаны Інстытут Нацыянальнай Памяці, які акурат займаецца вывучэньнем злачынстваў камуністычнага рэжыму.
У выніку новага бачаньня станаўленьня камуністычнай улады, у польскай палітыцы памяці – гістарычнай палітыцы надзвычайную ролю здабылі змагары з камуністычнай уладай, антысавецкае падпольле.
Усе ўдзельнікі антыкамуністычнай партызанкі ахапкам былі залічаны ў нацыянальны пантыён. Сярод новых афіцыйных герояў апынуўся і Рамуальд Райс пад мянушкай «Буры». Менавіта яго постаць ахутана славай карніка беларускіх вёсак у ваколіцах Бельска-Падляскага.
1 лютага 1946 году партызанскія фармаваньні пад камандай Рамуальда Райса па мянушцы «Буры» спалілі дзьве вёскі ў ваколіцах Бельска. Заляшаны і Выганоўская Волька былі вёскамі зь праваслаўным беларускім насельніцтвам. У выніку карнай акцыі партызанаў польскага антыкамуністычнага руху ў Зялашанах было забіта 15 чалавек, з большага жанчын ды дзяцей.
Нягледзячы на тое, што ў 2005 годзе Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы выдаў пракурорскае заключэньне аб тым, што дзеяньні атраду Рамуальда Райса маюць прыкметы генацыду, «Буры» залічаецца да Выклятых жаўнераў – герояў барацьбы за незалежнасьць.
Вось як карную апэрацыю бурага зараз разглядаюць у Інстытуце нацыянальнай Памяці, гаворыць яго супрацоўнік доктар гістарычных навук Казімеж Краеўскі.
Казімеж Краеўскі: Было вырашана матэрыяльна пакараць гэтых людзей. Партызаны загадалі ўсім жыхарам сабрацца ў хаце Захарчука. Потым яны падпалілі будынкі й таксама дом Захарчука. Яны дазволілі людзям уцячы з таго дому. Ёсьць паказаньні гэтых людзей, у іх не стралялі. Усе, хто быў доме Захарчука выжылі.
Аднак памылкай Бурага было тое, што ён не загадаў пераканацца ў тым, што сапраўды ўсе жыхары Заляшанаў сабраліся ў хаце Захарчука. Паводле розных прычынаў некаторыя вырашылі жыхары вёскі вырашылі не падпарадкавацца загадам «Бурага» і пахаваліся ў сваіх хатах. Сапраўды, апроч трох застрэленых камуністычных актывістаў тыя людзі загінулі. Аднак, Буры абсалютнага гэтага не плянаваў.
У 1949 годзе Рамуальд Райс быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня. Суд народна-дэмакратычнай Польшчы абвінаваціў Бурага ў забойстве 79 чалавек, у тым прызнаў яго адказнасьць за спаленьне беларускіх вёсак на пачатку лютага 1946 года. Працягвае гісторык Казімеж Краеўскі.
З варшаўскай пэрспэктывы нягледзячы на даручэньне жыхароў Падляшша застаецца героем, барацьбітом з камуністычнай навалай.
Прафэсар, доктар гістарычных навук Яўген Мірановіч абсалютна не пагаджаецца зь меркаваньнем Інстытут Нацыянальнай Памяці.
Якая гэта партызанская барацьба!? Узброеныя людзі ўваходзяць у мірную вёску й падпальваюць яе. Падпальваюць хаты разам зь людзьмі. Стралялі ў мужчын, у жанчын. (...) Калі ўзброеныя людзі страляюць у мірных жыхароў, якая можа быць партызанская барацьба. Аргумэнты пра барацьбу прыдумляюцца ў апошні момант, нават не ведаю дзеля чаго. Я не маю паняцьця чаму афіцыйны дыскурс у значнай ступені так трымаецца за гэтую асобу, навошта яе ўзьвялічваюць. Гэта адбываецца насуперак фактам, насуперак лёгіцы.
На пачатку 1990-ых гадоў прафэсар Яўген Мірановіч актыўна дасьледаваў дзейнасьць Бурага. Тады на Падляшшы жыло багата сьведак тых падзей. Ацалелыя відавочцы са сьлязамі на вачах прыгадвалі, як яны ў лютым 46-га страцілі сваіх блізкіх, толькі праз тое, што яны ня былі палякамі.
Поўныя выказваньні гісторыкаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
PR/эж

Пасьля дэмантажу камуністычнага ладу ў Польшчы распачаўся працэс пераасэнсаваньня пасьляваеннай гісторыі краіны. Нядаўнія вызваліцелі раптам ператварыліся ў савецкіх акупантаў. Быў створаны Інстытут нацыянальнай памяці, які акурат займаецца вывучэньнем злачынстваў камуністычнага рэжыму.

У выніку новага бачаньня станаўленьня камуністычнай улады, у польскай палітыцы памяці – гістарычнай палітыцы надзвычайную ролю здабылі змагары з камуністычнай уладай, антысавецкае падпольле.

Усе ўдзельнікі антыкамуністычнай партызанкі ахапкам былі залічаны ў нацыянальны пантыён. Сярод новых афіцыйных герояў апынуўся й Рамуальд Райс пад мянушкай «Буры». Менавіта яго постаць ахутана славай карніка беларускіх вёсак у ваколіцах Бельска-Падляскага.

1 лютага 1946 году партызанскія фармаваньні пад камандай Рамуальда Райса па мянушцы «Буры» спалілі дзьве вёскі ў ваколіцах Бельска. Заляшаны і Выганоўская Волька былі вёскамі зь праваслаўным беларускім насельніцтвам. У выніку карнай акцыі партызанаў польскага антыкамуністычнага руху ў Зялашанах было забіта 15 чалавек, з большага жанчыны ды дзеці.

Нягледзячы на тое, што ў 2005 годзе Інстытут нацыянальнай Памяці Польшчы выдаў пракурорскае заключэньне аб тым, што дзеяньні атраду Рамуальда Райса маюць прыкметы генацыду, «Буры» залічаецца да Выклятых жаўнераў – герояў барацьбы за незалежнасьць. Вось як карную апэрацыю Райса зараз разглядаюць у Інстытуце нацыянальнай памяці, гаворыць яго супрацоўнік доктар гістарычных навук Казімеж Краеўскі.

Казімеж Краеўскі: Было вырашана матэрыяльна пакараць гэтых людзей. Партызаны загадалі ўсім жыхарам сабрацца ў хаце Захарчука. Потым яны падпалілі будынкі й таксама дом Захарчука. Яны дазволілі людзям уцячы з таго дому. Ёсьць паказаньні гэтых людзей, у іх не стралялі. Усе, хто быў доме Захарчука выжылі. Аднак памылкай Бурага было тое, што ён не загадаў пераканацца ў тым, што сапраўды ўсе жыхары Заляшанаў сабраліся ў хаце Захарчука. Паводле розных прычынаў, некаторыя жыхары вёскі вырашылі не падпарадкоўвацца загадам «Бурага» і пахаваліся ў сваіх хатах. Сапраўды, раз з застрэленай тройкай камуністаў, тыя людзі загінулі. Аднак, Буры абсалютнага гэтага не плянаваў.

У 1949 годзе Рамуальд Райс быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня. Суд народна-дэмакратычнай Польшчы абвінаваціў Бурага ў забойстве 79 чалавек, у тым прызнаў яго адказнасьць за спаленьне беларускіх вёсак на пачатку лютага 1946 года. З варшаўскай пэрспэктывы, нягледзячы на абурэньне жыхароў Падляшша, Райс застаецца героем - барацьбітом з камуністычнай навалай.

Прафэсар, доктар гістарычных навук Яўген Мірановіч абсалютна не пагаджаецца зь меркаваньнем Інстытут Нацыянальнай Памяці.

Яўген Мірановіч: Якая гэта партызанская барацьба!? Узброеныя людзі ўваходзяць у мірную вёску й падпальваюць яе. Падпальваюць хаты разам зь людзьмі. Стралялі ў мужчын, у жанчын. (...) Калі ўзброеныя людзі страляюць у мірных жыхароў, якая можа быць партызанская барацьба. Аргумэнты пра барацьбу прыдумляюцца ў апошні момант, нават не ведаю дзеля чаго. Я не маю паняцьця чаму афіцыйны дыскурс у значнай ступені так трымаецца за гэтую асобу, навошта яе ўзьвялічваюць. Гэта адбываецца насуперак фактам, насуперак лёгіцы.

На пачатку 1990-ых гадоў прафэсар Яўген Мірановіч актыўна дасьледаваў дзейнасьць Бурага. Тады на Падляшшы жыло багата сьведак тых падзей. Ацалелыя відавочцы са сьлязамі на вачах прыгадвалі, як яны ў лютым 46-га страцілі сваіх блізкіх, толькі праз тое, што яны ня былі палякамі.

Поўныя выказваньні гісторыкаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт