Poczta Polska мяняе сваю прапанову
Польскі дзяржаўны апэратар паштовай сувязі спрашчае тарыф.
Польскі дзяржаўны апэратар паштовай сувязі Poczta Polska (Польская пошта) з красавіка ўводзіць новы тарыф для лістоў. Паводле ўстановы, гэта найбуйнейшая зьмена за апошнія 30 гадоў.
„За адпраўку часткі лістоў трэба будзе заплаціць больш, але й зьмясьціць у іх можна будзе таксама больш. Апрача таго, тарыф будзе спрошчаны”, - кажа прэс-сакратар апэратара паштовай сувязі Юстына Сівэк (Justyna Siwek).
Юстына Сівэк: Замест 12 пазыцый у новым тарыфе будзе 6. Вага найменшай пасылкі была павышаная з 350 да 500 грамаў. Сваю пасылку кліент зможа дапасаваць да трох вызначаных памераў канвэрта. Для кожнага зь іх прадугледжваецца канкрэтная максымальная вага.
Максымальная вага пасылкі „S” будзе складаць да 500 грамаў, пасылкі „М” – да 1 кіляграма, пасылкі „L” - максымальна да 2 кіляграмаў. Цана будзе ўзалежненая ад памеру канвэрта. Кошт усіх згаданых пасылак складзе ад 3 злотых 30 грошаў да 4 злотых 60 грошаў.
Кошт адпраўкі „каштоўнага ліста” стане таньнейшым на каля 20 грошаў. У сваю чаргу кошт звычайнага ліста павысіцца на 70 грошаў.
Паводле ацэнак апэратара, сярэднестатыстычная польскага сям’я выдаткоўвае на паштовыя пасылкі больш за 70 злотых у год (больш за 16 эўра). Пасьля ўвядзеньня новага тарыфу, гэта будзе на 9 злотых больш (больш за 2 эўра).
Паводле дадзеных „Poczta Polska”, ад 2007 да 2016 году колькасьць адпраўленых у Польшчы лістоў скарацілася на 25%. Усё часьцей у канвэртах замест традыцыйных лістоў кліенты зьмяшчаюць дробныя тавары.
аз