Як выглядае спэццягнік Кім Чэн Ына (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.02.2019 16:37
На даступных фота зь цягніка бачна, што карэйскі дыктатар можа мець спэцыфічны густ, прыкладам чаго зьяўляецца ружовая мэбля.
Кім Чэн Ын перад адпраўленьнем у Ханойфота: Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі
У Ханоі адбываецца гістарычная сустрэча лідараў ЗША й КНДР, на якую Кім Чэн Ын паехаў на цягніку, паведамляе Gazeta Wyborcza. Дарога заняла яму больш за двое сутак, хоць на самалёце можна даляцець за некалькі гадзін. Выданьне зазначае, што любоў да цягнікоў мелі яго бацька й дзед – заснавальнік Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.
Яго бацька Кім Чэн Ір ехаў некалькі сутак на сустрэчу з Пуціным у Маскву, а дзед Кім Ір Сэн адправіўся на цягніку на больш чым месяц зь візытамі па эўрапейскіх сацыялістычных краінах у 1984 годзе. Неафіцыйна гаворыцца, што дзед і бацька актуальнага лідара Паўночнай Карэі баяліся лётаць. Сам Кім Чэн Ын карыстаецца ўрадавым самалётам Іл-62М, хоць час ад часу любіць накіравацца ў падарожжа менавіта на цягніку, згодна зь сямейнай традыцыяй.
Як выглядае цягнік унутры, цяжка сказаць, бо здымкаў ёсьць мала. Аднак гаворыцца, што гэта сапраўдны палац на колах. На даступных фота зь цягніка бачна, што карэйскі дыктатар можа мець спэцыфічны густ, прыкладам чаго зьяўляецца ружовая мэбля, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс
Так выглядае вагон-салён цягніка лідара КНДР