Беларускае грамадзтва апасаецца хваляваньняў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.02.2019 23:11
У гэтых умовах Аляксандру Лукашэнку лёгка будзе выйграць бліжэйшыя выбары.
Президент Білорусі Аляксандр ЛукашенкаBy Serge Serebro, Vitebsk Popular News [CC BY-SA 4.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)], from Wikimedia Commons
У беларускім грамадзтве існуе перакананьне, што грамадзкая нестабільнасьць можа прывесьці да расейскага ўварваньня, як ва Ўкраіне. У гэтых умовах Аляксандру Лукашэнку лёгка будзе выйграць бліжэйшыя выбары. Тым больш, што Расея на выбарах ня мае яму альтэрнатывы. Пра палітычную сытуацыю ў Беларусі мы размаўлялі з менскім палітолягам.
2019-ты год зьяўляецца апошнім перад парлямэнцкімі ды прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. На гэтых выбарах Аляксандру Лукашэнку давядзецца пераабірацца на новы тэрмін. Ягонае пераабраньне – справа амаль пэўная, кажа палітоляг, кіраўнік менскага Цэнтра палітычнай адукацыі Андрэй Ляховіч.
Справа ў тым, што беларускае грамадзтва цяпер мае запатрабаваньне на стабільнасьць. Гэта адзін з ключавых момантаў кіраваньня Лукашэнкі. Таму праблемы ўнутры з пераабраньнем ня будзе, зазначае спэцыяліст. Найбольшай пагрозай для ўлады Лукашэнкі становіцца Расея. Якія ёсьць магчымасьці абароны ў афіцыйнага Менска? Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем у размове з Андрэем Ляховічам.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч