Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэзыдэнт ЗША павучае Эўропу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.02.2019 16:03
Палітык выказаў незадаволенасьць тым, што аб'яднаная Эўропа сабатуе палітыку санкцый супраць злачынна рэжыму іранскіх фанатыкаў.
Майк Пэнс на Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекіМайк Пэнс на Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекіPAP/EPA/RONALD WITTEK

Віцэ-прэзыдэнт ЗША павучае Эўропу
Пад нашым кіраўніцтвам сьвет будзе лепшы – пераконваў віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Майк Пэнс на канфэрэнцыі ў Мюнхэне; эўрапейскія лідэры ня былі ў захапленьні ад гэтага.
Канфэрэнцыя ў Мюнхэне, гэта самае важная сустрэча, прысьвечаная бясьпецы ў сьвеце. На працягу некалькіх астатніх гадоў, галоўнай тэмай размоваў палітыкаў ды экспэртаў на канфэрэнцыі былі нэаімпэрыялістычныя амбіцыі Расеі.
Падчас мюнхэнскай канфэрэнцыі віцэ-прэзыдэнт ЗША неаднаразова крытыкаваў палітыку Эўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці палітык выказаў незадаволенасьць тым, што аб'яднаная Эўропа сабатуе палітыку санкцый супраць злачынна рэжыму іранскіх фанатыкаў. Асобную ўвагу Майк Пэнс зьвярнуў на пытаньне будаўніцтва газаправоду Паўночная Плынь 2. На думку віцэ-прэзыдэнта, ЗША ня змогуць гарантаваць бясьпеку Захаду, калі той добраахвотна трапляе ў залежнасьць ад Расеі.
Лідэр Нямеччыны Ангела Мэркель намаглася парыраваць амэрыканскім калегам. У прыватнасьці канцлер запэўніла, што Ўкраіна застанецца транзытнай краінай для расейскага газу. Таксама Ангела Мэркель далікатна крытыкавала палітыку Злучаных Штатаў, вынікам якой, на думку палітыка, стаў распад заходняга сьвету на мноства маленькіх кавалкаў, падсумавалі ў выданьні Gazeta Wyborcza.

Пад нашым кіраўніцтвам сьвет будзе лепшы – пераконваў віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Майк Пэнс на канфэрэнцыі ў Мюнхэне; эўрапейскія лідэры ня былі ў захапленьні ад гэтага.

Канфэрэнцыя ў Мюнхэне, гэта самае важная сустрэча, прысьвечаная бясьпецы ў сьвеце. На працягу некалькіх астатніх гадоў, галоўнай тэмай размоваў палітыкаў ды экспэртаў на канфэрэнцыі былі нэаімпэрыялістычныя амбіцыі Расеі.

Падчас мюнхэнскай канфэрэнцыі віцэ-прэзыдэнт ЗША неаднаразова крытыкаваў палітыку Эўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці палітык выказаў незадаволенасьць тым, што аб'яднаная Эўропа сабатуе палітыку санкцый супраць злачынна рэжыму іранскіх фанатыкаў. Асобную ўвагу Майк Пэнс зьвярнуў на пытаньне будаўніцтва газаправоду Паўночная Плынь 2. На думку віцэ-прэзыдэнта, ЗША ня змогуць гарантаваць бясьпеку Захаду, калі той добраахвотна трапляе ў залежнасьць ад Расеі.

Лідэр Нямеччыны Ангела Мэркель намаглася парыраваць амэрыканскім калегам. У прыватнасьці канцлер запэўніла, што Ўкраіна застанецца транзытнай краінай для расейскага газу. Таксама Ангела Мэркель далікатна крытыкавала палітыку Злучаных Штатаў, вынікам якой, на думку палітыка, стаў распад заходняга сьвету на мноства маленькіх кавалкаў.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт