Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі 63 краін абмяркоўваюць сытуацыю на Блізкім Усходзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2019 13:32
  • Прадстаўнікі 63 краін абмяркоўваюць сытуацыю на Блізкім Усходзе.mp3
На бліскаўсходнюю канфэрэнцыю ў Варшаву прыбылі прадстаўнікі 63 краін, у тым ліку 11 з Блізкага Ўсходу.
PAP/Leszek Szymański

Варшава стала гаспадаром канфэрэнцыі на тэму міру на Блізкім Усходзе. На канфэрэнцыю прыбылі прадстаўнікі 63 краін, у тым ліку 11 з Блізкага Ўсходу. Сярод галоўных тэмаў абмеркаваньня – вайна ў Сырыі і Емэне, гуманітарны крызіс у рэгіёне, а таксама тэрарызм і барацьба з гібрыднымі пагрозамі.
Канфэрэнцыя праходзіць па ініцыятыве Злучаных Штатаз Амэрыкі. Суарганізатарам стала Польшча.
Першая сэсія на сёньняшняй канфэрэнцыі тычылася Емэну, плянаваных амэрыканцамі новых крокаў у справе Сырыі і высілкаў на карысьць мірнага вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі абмеркавалі выклікі, зьвязаныя з уцекачамі, аказаньнем гуманітарнай дапамогі, барацьбой з тэрарызмам і кібэрзлачыннасьцю.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа сказаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі разьлічваюць, што распачнецца «новая эра» ў супрацы дзяржаваў на Блізкім Усходзе. Распачынаючы сёньняшні дзень, кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі падкрэсьліў, што сустрэча ў Варшаве мае гістарычны характар. Ён нагадаў учорашнюю вячэру ўдзельнікаў у Каралеўскім замку.
М. Пампэа: Арабскія і ізраільскія лідары былі ў адным памяшканьні, абменьваліся поглядамі. Усе прыехалі сюды па адной прычыне, каб дыскутаваць пра рэальныя пагрозы, якія ідуць з Блізкага Ўсходу. ЗША хочуць новай эры супрацы ўсіх гэтых краін, каб яны змагаліся з выклікамі. Таму мы арганізавалі гэтую канфэрэнцыю.
Майк Пампэа прызнаў, што Вашынгтон і Варшава разумеюць, што погляды краін, прысутных на канфэрэнцыі, адрозьніваюцца. «Мы аднак хочам разам задумацца, як вырашаць праблемы», – пераконваў амэрыканскі палітык. «Нашыя размовы важныя, але гэтая канфэрэнцыя ня будзе і ня можа быць канцом. Нам патрэбныя канкрэтныя крокі», – казаў Майк Пампэа.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч гаварыў, што захады Ірану выклікаюць у Польшчы занепакоенасьць. Кіраўнік польскай дыпляматыі адзначыў, што стабілізацыя гэтага рэгіёну зьяўляецца вялікім выклікам, але прыйшоў час, каб справы бясьпекі на Блізкім Усходзе атрымалі новы імпульс. Яцэк Чапутовіч заявіў, што Эўразьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі разьдзяляюць перакананьне пра ролю Ірану, якую ён мог бы і павінен згуляць.
Я. Чапутовіч: Мы занепакоеныя магчымымі вынікамі іранскай нуклеарнай праграмы і неканструктыўнай роляй гэтай краіны ў рэгіёне. Мы адзінагалосна асуджаем непрымальныя крокі Ірану па-за яго тэрыторыяй, у гэтым у Эўропе, што закончылася дадатковымі эўразьвязаўскімі санкцыямі.
Польскі міністар замежных спраў казаў, што амэрыканска-эўрапейскія розьніцы тычацца галоўным чынам нуклеарнага паразуменьня з Іранам. Паводле Польшчы, толькі сумесныя крокі трансатлянтычнай супольнасьці і дэмакратычных дзяржаваў могуць абмежаваць пагрозы ў рэгіёне.
Іран раскрытыкаваў бліскаўсходнюю канфэрэнцыю ў Варшаве. У адмысловай заяве, разасланай у СМІ іранскай амбасадай у Варшаве напісана, што ЗША дэманізуюць ролю Ірану ў рэгіёне і маюць «зласьлівыя намеры». Прадстаўнікі Ірану не былі запрошаныя на варшаўскую канфэрэнцыю.
Ізраіль гадамі лічыць Іран самай вялікай пагрозай у рэгіёне. Падобнае меркаваньне выказваюць прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа. У мінулым годзе ЗША выйшлі з двухбаковага нуклеарнага паразуменьня з Іранам. Амэрыканскі прэзыдэнт лічыць, што Іран ашуквае сьвет, хоць Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі сьцьвярджае, што Тэгеран прытрымліваецца дамовы, падпісанай у 2015 годзе.
Адначасова Іран праводзіць тэставаньне традыцыйнай зброі і замешаны ў грамадзянскую вайну ў Сырыі і ў канфлікт у Емэне. Іранскія ўлады пацьвярджаюць удзел у войнах, але сьцьвярджаюць, што прысутнасьць іранскіх войск мае часовы ці гуманітарны характар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт