Logo Polskiego Radia
Print

А. Шумчанка: У Пінску прайшоў «стыхійны пратэст» прадпрымальнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2019 14:54
  • стыхійны пратэст.mp3
29 студзеня амаль 600 прадпрымальнікаў за некалькі хвілін зачыніліся, калі на месцы зьявіўся кантроль з Дзяржстандарту.

29 студзеня ў Пінску амаль 600 прадпрымальнікаў на рынку «Цэнтральны» за некалькі хвілін зачынілі свае гандлёвыя кропкі, калі на месцы зьявіўся кантроль з Дзяржстандарту. Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка гаворыць, што прадпрымальнікі былі напужаныя і не разумелі, чаго ад іх хочуць, «паколькі раней былі адны патрабаваньні, а цяпер зусім іншыя».
Цікава, што Дзяржстандарт Берасьця прыслаў ліст «Пэрспэктыве», дзе просіць абвергнуць падзеі ў Пінску. Па іх меркаваньні, маніторынг праведзены ў спакойнай абстаноўцы. А інфармацыя на сайце арганізацыі не адпавядае рэчаіснасьці і псуе дзелавую рэпутацыю ўстановы.
Па словах Шумчанкі, тое, што здарылася ў Пінску, было адказам прадпрымальнікаў на заявы чыноўнікаў аб тым, што яны стварылі спрыяльныя ўмовы для вядзеньня бізнэсу.
А. Шумчанка: Чаму, калі ў нас ёсьць лібэральныя дэкрэты для бізнэсу, прадпрымальнікі баяцца працаваць? Баяцца да такой ступені, што на працягу пару хвілін закрываецца рынак, дзе працуюць амаль 600 чалавек. Гэта добрае пытаньне, на якое мы ведаем адказ.
Адказ наступны: галоўных пытаньняў прадпрымальнікаў ня чуюць, а іх праблемы ня вырашаныя. Здарэньне ў Пінску, паводле Анатоля Шумчанкі, гэта першы сыгнал уладам, што трэба сядаць за стол перамоваў і прымаць тыя рашэньні, якія патрэбныя людзям, а не ўраду.
Самай галоўнай праблемай для індывідуальных прадпрымальнікаў зьяўляецца патрабаваньне наяўнасьці сэртыфікатаў якасьці тавараў. Паводле ІП, наяўнасьць гэтых дакумэнтаў павінна быць добраахвотнай. Па-другое, адказнасьць за сэртыфікаты не павінна ўскладацца на прадстаўнікоў розьнічнага гандлю.
А. Шумчанка: Адказнасьць за гэта павінна быць ускладзена на імпартэра, які першым увозіць тавар на тэрыторыю Мытнага саюзу, таксама на вытворцу. Але ніяк не на прадпрымальніка, які зьяўляецца апошнім зьвяном. Ён не павінен несьці адказнасьць за некага, хто, магчыма, нешта парушыў.
Праблему ІП бачаць і ў шматлікіх азіяцкіх крамах з танным таварам, якія адчыняюцца паўсюдна.
А. Шумчанка: Тое, што іх два гады нельга правяраць, дае свой адбітак. Былі выпадкі, калі было высьветлена, што яны працуюць з парушэньнямі. Гэта факты заніжэньня прыбытку ў 10 разоў, гэта нявыплачаныя падаткі. Канешне, гэта вялікая праблема. Пакуль дзяржава ня можа яе вырашыць, паколькі два гады іх ня маюць права правяраць. І яны гэтым карыстаюцца. Для прадпрымальнікаў гэта сурʼёзны выклік і нядобрасумленная канкурэнцыя.
На думку лідара «Пэрспэктывы», у Пінску прайшоў «стыхійны пратэст». «ІП ня хочуць плаціць высокія штрафы, таму і зачыніліся. Гэта ўсё наступствы, а пра прычыны мы гаворым ужо даўно», – дадае Шумчанка. Ён перакананы, што ў выпадку, калі сытуацыя яшчэ больш пагоршыцца, то дробныя прадпрымальнікі чарговы раз пойдуць да будынкаў выканкамаў, але яны не аддадуць тое, што ў іх засталося.
Прадпрымальнікі зноў заклікаюць улады пачаць перамовы. Пад зваротам аб сустрэчы з прэзыдэнтам падпісаліся сем тысяч прадпрымальнікаў. Па словах Шумчанкі, кожная сустрэча з Лукашэнкам давала свае вынікі. Аднак, яны заўсёды праходзілі як наступства пратэстаў. «Як будзе гэты разам, я ня ведаю», гаворыць лідар «Пэрспэктывы». І дадае, што яны хацелі б, каб на гэты раз усё адбылося ў рамках тых захадаў, які ўжо зробленыя – праведзеныя форумы, сабраныя подпісы. Апошняя сустрэча прэзыдэнта з ІП прайшла ў 2015, а перад гэтым у 2005 годзе.
За апошнія гады колькасьць дробных прадпрымальнікаў скарацілася на 30 тысяч. «Пэрспэктыва» падлічыла, што калі такая тэндэнцыя будзе працягвацца, то апошні прадпрымальнік зачыніць сваю дзейнасьць у 2028 годзе.
У 2018 годзе, калі казаць пра розьнічны гандаль, колькасьць ІП зьменшылася на 970. Аднак, падаткаў яны заплацілі больш, чым у 2017 годзе.

29 студзеня ў Пінску амаль 600 прадпрымальнікаў на рынку «Цэнтральны» за некалькі хвілін зачынілі свае гандлёвыя кропкі, калі на месцы зьявіўся кантроль з Дзяржстандарту.

Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка гаворыць, што прадпрымальнікі былі напужаныя і не разумелі, чаго ад іх хочуць, «паколькі раней былі адны патрабаваньні, а цяпер зусім іншыя».

Цікава, што Дзяржстандарт Берасьця прыслаў ліст «Пэрспэктыве», дзе просіць абвергнуць падзеі ў Пінску. Па іх меркаваньні, маніторынг праведзены ў спакойнай абстаноўцы. А інфармацыя на сайце арганізацыі не адпавядае рэчаіснасьці і псуе дзелавую рэпутацыю ўстановы.

Па словах Шумчанкі, тое, што здарылася ў Пінску, было адказам прадпрымальнікаў на заявы чыноўнікаў аб тым, што яны стварылі спрыяльныя ўмовы для вядзеньня бізнэсу.

А. Шумчанка: Чаму, калі ў нас ёсьць лібэральныя дэкрэты для бізнэсу, прадпрымальнікі баяцца працаваць? Баяцца да такой ступені, што на працягу пару хвілін закрываецца рынак, дзе працуюць амаль 600 чалавек. Гэта добрае пытаньне, на якое мы ведаем адказ.

Адказ наступны: галоўных пытаньняў прадпрымальнікаў ня чуюць, а іх праблемы ня вырашаныя. Здарэньне ў Пінску, паводле Анатоля Шумчанкі, гэта першы сыгнал уладам, што трэба сядаць за стол перамоваў і прымаць тыя рашэньні, якія патрэбныя людзям, а не ўраду.

Самай галоўнай праблемай для індывідуальных прадпрымальнікаў зьяўляецца патрабаваньне наяўнасьці сэртыфікатаў якасьці тавараў. Паводле ІП, наяўнасьць гэтых дакумэнтаў павінна быць добраахвотнай. Па-другое, адказнасьць за сэртыфікаты не павінна ўскладацца на прадстаўнікоў розьнічнага гандлю.

А. Шумчанка: Адказнасьць за гэта павінна быць ускладзена на імпартэра, які першым увозіць тавар на тэрыторыю Мытнага саюзу, таксама на вытворцу. Але ніяк не на прадпрымальніка, які зьяўляецца апошнім зьвяном. Ён не павінен несьці адказнасьць за некага, хто, магчыма, нешта парушыў.

Праблему ІП бачаць і ў шматлікіх азіяцкіх крамах з танным таварам, якія адчыняюцца паўсюдна.

А. Шумчанка: Тое, што іх два гады нельга правяраць, дае свой адбітак. Былі выпадкі, калі было высьветлена, што яны працуюць з парушэньнямі. Гэта факты заніжэньня прыбытку ў 10 разоў, гэта нявыплачаныя падаткі. Канешне, гэта вялікая праблема. Пакуль дзяржава ня можа яе вырашыць, паколькі два гады іх ня маюць права правяраць. І яны гэтым карыстаюцца. Для прадпрымальнікаў гэта сурʼёзны выклік і нядобрасумленная канкурэнцыя.

На думку лідара «Пэрспэктывы», у Пінску прайшоў «стыхійны пратэст». «ІП ня хочуць плаціць высокія штрафы, таму і зачыніліся. Гэта ўсё наступствы, а пра прычыны мы гаворым ужо даўно», – дадае Шумчанка. Ён перакананы, што ў выпадку, калі сытуацыя яшчэ больш пагоршыцца, то дробныя прадпрымальнікі чарговы раз пойдуць да будынкаў выканкамаў, але яны не аддадуць тое, што ў іх засталося.

Прадпрымальнікі зноў заклікаюць улады пачаць перамовы. Пад зваротам аб сустрэчы з прэзыдэнтам падпісаліся сем тысяч прадпрымальнікаў. Па словах Шумчанкі, кожная сустрэча з Лукашэнкам давала свае вынікі. Аднак, яны заўсёды праходзілі як наступства пратэстаў. «Як будзе гэты разам, я ня ведаю», гаворыць лідар «Пэрспэктывы». І дадае, што яны хацелі б, каб на гэты раз усё адбылося ў рамках тых захадаў, які ўжо зробленыя – праведзеныя форумы, сабраныя подпісы. Апошняя сустрэча прэзыдэнта з ІП прайшла ў 2015, а перад гэтым у 2005 годзе.

За апошнія гады колькасьць дробных прадпрымальнікаў скарацілася на 30 тысяч. «Пэрспэктыва» падлічыла, што калі такая тэндэнцыя будзе працягвацца, то апошні прадпрымальнік зачыніць сваю дзейнасьць у 2028 годзе.

У 2018 годзе, калі казаць пра розьнічны гандаль, колькасьць ІП зьменшылася на 970. Аднак, падаткаў яны заплацілі больш, чым у 2017 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт