Logo Polskiego Radia
Print

У Кітаі пагаршаюцца ўмовы працы замежных журналістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.01.2019 18:30
  • умовы працы.mp3
Гэта вынікае са справаздачы Клюбу замежных карэспандэнтаў у Кітаі.
Foto: EPA/ALEX HOFFORD Dostawca: PAP/EPA

Цяпер сытуацыя пагаршаецца ў зьвязку з гандлёвымі войнамі ЗША ды Кітая, а таксама шпіёнскімі скандаламі вакол кітайскай фірмы Хуавэй.

Летась адбылося значнае пагаршэньне ўмоў працы замежных карэспандэнтаў у Кітаі. Да такой высновы прыйшла ўплывовая журналісцкая арганізацыя «Клюб замежных карэспандэнтаў у Кітаі». Арганізацыя апублікавала сваю гадавую справаздачу. У дакумэнце зазначаецца, што замежныя карэспандэнты ў Кітаі маюць абмежаваную свабоду перасоўваньня, а спэцслужбы запалохваюць суразмоўцаў, якія пагаджаюцца сустрэцца з журналістамі. Найгоршая сытуацыя пануе ў правінцыі Сіндзянг.

Большасьць замежных журналістаў, якія летась працавалі ў гэтым рэгіёне Кітаю, мелі дачыненьні з непасрэдным умяшальніцтвам кітайскіх уладаў у сваю працу. За журналістамі сачылі, іх затрымлівалі, а суразмоўцаў запалохвалі. Больш за палову замежных карэспандэнтаў, якія працавалі ў 2018-м годзе ў Кітаі, зазначылі, што ўмовы працы пагоршыліся. Гэта найгоршая ацэнка з 2011-га года.

З 2008 году ў Кітаі замежным журналістам дазволілі перасоўвацца без згоды ўладаў, а рабіць інтэрвію з кітайцамі выключна пры іх згодзе, а не з дазволу працадаўцы ды суседзкага камітэты, як было раней. Больш падрабязна пра ўмовы працы журналістаў у Кітаі распавядае спэцыяльны карэспандэнт Польскага радыё ў Пэкіне Тамаш Саевіч.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт