Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці часта занятыя больш, чым бацькі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.01.2019 14:56
20 адсоткаў бацькоў у Польшчы пацьвярджаюць, што графік заняткаў іх дзяцей больш густа запоўнены, чым іх саміх.
Bild: Pixabay/CC0 License/klimkin

Амаль 20 адсоткаў бацькоў у Польшчы пацьвярджаюць, што графік заняткаў іх дзяцей больш густа запоўнены, чым іх саміх. Гэта вынікі апытаньня, праведзенага для кампаніі Turner Broadcasting System. Урокі мовы, фартэпіяна, малюнку, спартыўныя заняткі, дзень народзін сяброў… Розныя заняткі чатырохгадовым дзецям займаюць нават 10 гадзін у тыдзень, акрамя садка.

Якая матывацыя бацькоў? «Гэта могуць быць нязьдзейсьненыя амбіцыі бацькоў, або спаборніцтва паміж імі», – тлумачыць псыхоляг Аляксандра Пятроўская. Акрамя гэтага, ёсьць яшчэ адзін стымул: «У вялікіх гарадах занятыя на працы бацькі стараюцца адтэрмінаваць момант, калі яны павінны заняцца малечай».

Пэдагог прафэсар Марыюш Енджэйко падкрэсьлівае, што чалавек мусіць пабыць у цішыні. А сёньня дзеці пазбаўленыя гэтага, яны засынаюць і прасыпаюцца са смартфонам. У выніку мозг дзіцяці пастаянна знаходзіцца ў стане моцнага ўзбуджэньня. Таму дзеці становяцца гіпэрактыўнымі і агрэсіўнымі, – кажа Енджэйка.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт