Расея байкатуе канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе ў Варшаве
Кіраўнік польскага МЗС: Гэта сьведчыць пра тое, што канфэрэнцыя не ў інтарэсах Расеі.
Расея абвясьціла, што ня будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі на тэму Блізкага Ўсходу да таго, як пазнаёмілася з праграмай мерапрыемства, паведаміў у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz). Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, гэта сьведчыць пра тое, што канфэрэнцыя не ў інтарэсах Расеі.
Нагадаем, арганізаваная Польшчай і ЗША канфэрэнцыя на тэму сытуацыі на Блізкім Усходзе з асаблівым акцэнтам на ролю Ірана ў рэгіёне адбудзецца ў Варшаве 13-14 лютага бягучага году.
Іран афіцыйна пратэставаў супраць арганізацыі мерапрыемства. Паводле іранскага МЗС, канфэрэнцыя разглядаецца як „акт варожасьці супраць Ірана”.
Журналісты запыталі кіраўніка польскага МЗС, між іншым, пра тое, ці Польшча і ЗША арганізоўваюць канфэрэнцыю з мэтай давесьці да поўнай ізаляцыі Ірана.
„Мы не запрашалі прадстаўнікоў Ірана, таму што гэта пагражала б нармальнаму парадку дня. Іранцы выкарыстоўваюць мову, якая непрымальная. Апошнім часам яны такім чынам ставяцца таксама да Польшчы”, - тлумачыць Чапутовіч.
Журналісты, якія размаўлялі зь міністрам, зьвярнулі ўвагу, што палітыка Эўразьвязу й ЗША адносна Ірану выразна адрозьніваецца. Яны таксама выказалі занепакоенасьць, ці ў выніку Вашынгтон не прымусіць Варшавы выказацца супраць ядзернага пагадненьня зь іранцамі, то бок Польшча будзе прымушаная выбіраць паміж Брусэлем і Вашынгтонам.
„Мы не ў апазыцыі да ЭЗ. Мы зьяўляемся членам супольнасьці й падзяляем меркаваньне, што гэтае пагадненьне адыграла станоўчую ролю. Першым чалавекам, якому я паведаміў аб канфэрэнцыі, быў высокім прадстаўніком ЭЗ па замежнай палітыцы - Фэдэрыка Магерыні. У той жа час на паседжаньнях Рады ЭЗ па замежных справах я зьвяртаў увагу, што Эўразьвяз ня можа быць у апазыцыі да ЗША па справе Блізкага Ўсходу й рабіць выгляд, што пагадненьне зь Іранам застаецца ў нязьменным стане, хоць зь яго выйшла найважнейшая дзяржава, а заходнія кампаніі адмовіліся ад супрацоўніцтва з Іранам. Гэтая канфэрэнцыя можа быць для Эўразьвязу нагодай выйсьці са згаданага тупіка”, - лічыць міністар Чапутовіч.
Ён таксама паведаміў, што ў канфэрэнцыі ў Варшаве прадстаўнікі Расеі ўдзельнічаць ня будуць.
„Расея толькі што абвясьціла, што ня будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі. Так сталася да таго, як расейскі бок пазнаёміўся з праграмай мерапрыемства. Гэта паказвае, што канфэрэнцыя - не ў інтарэсах Расеі. Шкада, таму што Расея адыгрывае важную ролю на Блізкім Усходзе”, - дадаў кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.
аз
Расея абвясьціла, што ня будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі на тэму Блізкага Ўсходу да таго, як пазнаёмілася з праграмай мерапрыемства, паведаміў у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz). Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, гэта сьведчыць пра тое, што канфэрэнцыя не ў інтарэсах Расеі.
Нагадаем, арганізаваная Польшчай і ЗША канфэрэнцыя на тэму сытуацыі на Блізкім Усходзе з асаблівым акцэнтам на ролю Ірана ў рэгіёне адбудзецца ў Варшаве 13-14 лютага бягучага году.
Іран афіцыйна пратэставаў супраць арганізацыі мерапрыемства. Паводле іранскага МЗС, канфэрэнцыя разглядаецца як „акт варожасьці супраць Ірана”.
Журналісты запыталі кіраўніка польскага МЗС, між іншым, пра тое, ці Польшча і ЗША арганізоўваюць канфэрэнцыю з мэтай давесьці да поўнай ізаляцыі Ірана.
„Мы не запрашалі прадстаўнікоў Ірана, таму што гэта пагражала б нармальнаму парадку дня. Іранцы выкарыстоўваюць мову, якая непрымальная. Апошнім часам яны такім чынам ставяцца таксама да Польшчы”, - тлумачыць Чапутовіч.
Журналісты, якія размаўлялі зь міністрам, зьвярнулі ўвагу, што палітыка Эўразьвязу й ЗША адносна Ірану выразна адрозьніваецца. Яны таксама выказалі занепакоенасьць, ці ў выніку Вашынгтон не прымусіць Варшавы выказацца супраць ядзернага пагадненьня зь іранцамі, то бок Польшча будзе прымушаная выбіраць паміж Брусэлем і Вашынгтонам.
„Мы не ў апазыцыі да ЭЗ. Мы зьяўляемся членам супольнасьці й падзяляем меркаваньне, што гэтае пагадненьне адыграла станоўчую ролю. Першым чалавекам, якому я паведаміў аб канфэрэнцыі, быў высокі прадстаўнік ЭЗ па замежнай палітыцы Фэдэрыка Магерыні. У той жа час на паседжаньнях Рады ЭЗ па замежных справах я зьвяртаў увагу, што Эўразьвяз ня можа быць у апазыцыі да ЗША па справе Блізкага Ўсходу й рабіць выгляд, што пагадненьне зь Іранам застаецца ў нязьменным стане, хоць зь яго выйшла найважнейшая дзяржава, а заходнія кампаніі адмовіліся ад супрацоўніцтва з Іранам. Гэтая канфэрэнцыя можа быць для Эўразьвязу нагодай выйсьці са згаданага тупіка”, - лічыць міністар Чапутовіч.