Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы хочуць забараніць камэрцыйныя прытулкі для жывёл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 16:40
  • У Польшчы хочуць забараніць камэрцыйныя прытулкі для жывёл.mp3
У польскім парлямэнце пачынаецца чарговы бой за Законапраект аб абароне жывёл.
PAP/EPA/NIC BOTHMA

У польскім парлямэнце пачынаецца чарговы бой за Законапраект аб абароне жывёл. У Сэйм паступіў папраўлены праект. Галоўным чынам ён скіраваны на барацьбу з бяздомнымі жывёламі. З іншага боку, з законапраекту выключаныя важныя пункты, як забарона гадоўлі пушковых жывёл ці забарона трыманьня сабак на ланцугах.
Дакумэнт, мэтай якога зьяўляецца ўзмоцненая абарона жывёл, дэпутаты кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» унесьлі на разгляд у Сэйм у лістападзе 2017 году. Некаторыя пункты законапраекту сталі прадметам ажыўленай грамадзкай дыскусіі. Канчатковая праца над дакумэнтам аднак была прыпыненая. На днях праект пасьля ўнясеньня важных паправак зноў скіраваны на разгляд у парлямэнт.
Кшыштаф Чабаньскі, які ўзначальвае працоўную групу, адзначае, што законапраект у першую чаргу займаецца барацьбой з паталёгіяй у галіне абароны жывёл.
К. Чабаньскі: Грамадзтва прызначае шмат грошай на абарону жывёл, на барацьбу з бяздомнасьцю. Гэтыя сродкі выдаюцца галоўным чынам пры дапамозе гмін. На жаль, практыка паказала, што там, дзе ёсьць грошы, паяўляюцца несумленныя людзі. Яны спрабуюць прыкарманіць гэтыя грошы і ствараюць псэўдапрытулкі, так званыя "паміральні", сабакі там вэгетуюць, ніхто не шукае ім новага дому. Уладальнік кожны дзень атрымлівае грошы на аднаго сабаку. Адным з галоўных пунктаў законапраекту зьяўляецца забарона камэрцыйных прытулкаў. Мы мяркуем, што прытулкамі могуць займацца лякальныя ўлады, альбо арганізацыі па абароне жывёл, якія маюць статус грамадзка карысных арганізацый.
Паводле Кшыштафа Чабаньскага, калі б удалося рэалізаваць гэтую задуму, то гэта быў бы ўжо вельмі вялікі крок наперад.
Барацьбе з бяздомнасьцю павінна служыць паўсюднае чыпаваньне хатняй жывёлы, найперш сабак. Праект прапануе таксама чыпаваньне катоў, але гэты пункт падлягае шырэйшай дыскусіі.
К. Чабаньскі: Чыпаваньне – гэта аднаразовы выдатак на ўзроўні 10-12 злотых. Цяжка аргумэнтаваць, што нехта ня можа сабе гэта дазволіць. Калі нехта мае жывёлу, корміць яе, лечыць, то мяне не пераканаць, што ён не ў стане аднаразова заплаціць за чыпаваньне. Чыпаваньне і паўсюдная стэрылізацыя бяздомнай жывёлы павінны прадухіляць бяздомнасьць. Усынаўленьне жывёл у прытулках дапамагае змагацца з бяздомнасьцю, але ніколі яе не зьліквідуе.
Прадугледжана стварэньне цэнтральнага рэгістру чыпаваных жывёл.
Папраўлены законапраект аб абароне жывёл ускладвае на мясцовыя ўлады больш адказнасьці ў барацьбе з бяздомнасьцю жывёл. У гэтым пляне самым галоўным зьяўляецца пункт аб тым, што кожны адлоўлены сабака становіцца ўласнасьцю гміны. Такі чыпаваны сабака трапляе ў прытулак, а гміна, як уладальнік, абавязаная цікавіцца яго далейшым лёсам.
К. Чабаньскі: Гміна павінна цікавіцца, ці прытулак шукае новы дом для сабакі, якія ў прытулку ўмовы. Гміна за гэта плаціць. Думаю, калі ўдасца зьліквідаваць камэрцыйныя прытулкі, то таксама ўдасца больш рацыянальна распараджацца сродкамі гмін. Цяпер найчасьцей бывае так, што гміна плаціць за адлоў сабакі, а потым яго лёсам ніхто не цікавіцца. Галоўнае, каб пазбавіцца праблемы. Закон гэта зьменіць.
З новай вэрсіі законапраекту выключаныя некалькі пунктаў: рытуальны забой, гадоўля пушковых жывёл, выкарыстоўваньне жывёл у цырках. У першапачатковай вэрсіі гэтая практыка была забароненая. Рытуальны забой – забойства жывёлы без папярэдняга аглушэньня, якое выкарыстоўваецца ў мусульман. Канстытуцыйны суд у сьнежні 2014 году сьцьвердзіў, што нельга забараніць рытуальны забой, паколькі гэта пярэчыла б Канстытуцыі, асабліва свабодзе веравызнаньня і рэлігіі. У сувязі з гэтым пытаньне рытуальнага забою ўвогуле не паяўляецца ў новым законапраекце – тлумачыць Кшыштаф Чабаньскі.
Пытаньне жывёл у цырках таксама выкрасьленае з новай вэрсіі законапраекту, паколькі яно ўваходзіць у канфлікт з эўразьвязаўскім правам на свабоду прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Калі казаць пра пушковых жывёл, то першы крок зроблены ў іншым напрамку – тлумачыць дэпутат.
К. Чабаньскі: Не ў форме закону, а ў выглядзе распараджэньня міністра сельскай гаспадаркі. Міністэрства павінна павысіць патрабаваньні да фэрмаў пушковых жывёл. Паглядзім, ці гэтага распараджэньня будзе дастаткова, каб палепшыць умовы жыцьця жывёл на такіх фэрмах. Калі не, то да справы ў форме закону мы вернемся падчас наступнага тэрміну паўнамоцтваў.
Новы дакумэнт прадугледжвае мінімум пяцімэтровыя ланцугі для сабак (цяпер 3 мэтры) і забарону мэталічных аброжак.

У Сэйм паступіў папраўлены праект. Галоўным чынам ён скіраваны на барацьбу з бяздомнымі жывёламі. З іншага боку, з законапраекту выключаныя важныя пункты, як забарона гадоўлі пушковых жывёл ці забарона трыманьня сабак на ланцугах.

Дакумэнт, мэтай якога зьяўляецца ўзмоцненая абарона жывёл, дэпутаты кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» унесьлі на разгляд у Сэйм у лістападзе 2017 году. Некаторыя пункты законапраекту сталі прадметам ажыўленай грамадзкай дыскусіі. Канчатковая праца над дакумэнтам аднак была прыпыненая. На днях праект пасьля ўнясеньня важных паправак зноў скіраваны на разгляд у парлямэнт.

Кшыштаф Чабаньскі, які ўзначальвае працоўную групу, адзначае, што законапраект у першую чаргу займаецца барацьбой з паталёгіяй у галіне абароны жывёл.

К. Чабаньскі: Грамадзтва прызначае шмат грошай на абарону жывёл, на барацьбу з бяздомнасьцю. Гэтыя сродкі выдаюцца галоўным чынам пры дапамозе гмін. На жаль, практыка паказала, што там, дзе ёсьць грошы, паяўляюцца несумленныя людзі. Яны спрабуюць прыкарманіць гэтыя грошы і ствараюць псэўдапрытулкі, так званыя "паміральні", сабакі там вэгетуюць, ніхто не шукае ім новага дому. Уладальнік кожны дзень атрымлівае грошы на аднаго сабаку. Адным з галоўных пунктаў законапраекту зьяўляецца забарона камэрцыйных прытулкаў. Мы мяркуем, што прытулкамі могуць займацца лякальныя ўлады, альбо арганізацыі па абароне жывёл, якія маюць статус грамадзка карысных арганізацый.

Паводле Кшыштафа Чабаньскага, калі б удалося рэалізаваць гэтую задуму, то гэта быў бы ўжо вельмі вялікі крок наперад.Барацьбе з бяздомнасьцю павінна служыць паўсюднае чыпаваньне хатняй жывёлы, найперш сабак. Праект прапануе таксама чыпаваньне катоў, але гэты пункт падлягае шырэйшай дыскусіі.

К. Чабаньскі: Чыпаваньне – гэта аднаразовы выдатак на ўзроўні 10-12 злотых. Цяжка аргумэнтаваць, што нехта ня можа сабе гэта дазволіць. Калі нехта мае жывёлу, корміць яе, лечыць, то мяне не пераканаць, што ён не ў стане аднаразова заплаціць за чыпаваньне. Чыпаваньне і паўсюдная стэрылізацыя бяздомнай жывёлы павінны прадухіляць бяздомнасьць. Усынаўленьне жывёл у прытулках дапамагае змагацца з бяздомнасьцю, але ніколі яе не зьліквідуе.

Прадугледжана стварэньне цэнтральнага рэгістру чыпаваных жывёл.

Папраўлены законапраект аб абароне жывёл ускладвае на мясцовыя ўлады больш адказнасьці ў барацьбе з бяздомнасьцю жывёл. У гэтым пляне самым галоўным зьяўляецца пункт аб тым, што кожны адлоўлены сабака становіцца ўласнасьцю гміны. Такі чыпаваны сабака трапляе ў прытулак, а гміна, як уладальнік, абавязаная цікавіцца яго далейшым лёсам.

К. Чабаньскі: Гміна павінна цікавіцца, ці прытулак шукае новы дом для сабакі, якія ў прытулку ўмовы. Гміна за гэта плаціць. Думаю, калі ўдасца зьліквідаваць камэрцыйныя прытулкі, то таксама ўдасца больш рацыянальна распараджацца сродкамі гмін. Цяпер найчасьцей бывае так, што гміна плаціць за адлоў сабакі, а потым яго лёсам ніхто не цікавіцца. Галоўнае, каб пазбавіцца праблемы. Закон гэта зьменіць.

З новай вэрсіі законапраекту выключаныя некалькі пунктаў: рытуальны забой, гадоўля пушковых жывёл, выкарыстоўваньне жывёл у цырках. У першапачатковай вэрсіі гэтая практыка была забароненая.

Рытуальны забой – забойства жывёлы без папярэдняга аглушэньня, якое выкарыстоўваецца ў мусульман. Канстытуцыйны суд у сьнежні 2014 году сьцьвердзіў, што нельга забараніць рытуальны забой, паколькі гэта пярэчыла б Канстытуцыі, асабліва свабодзе веравызнаньня і рэлігіі. У сувязі з гэтым пытаньне рытуальнага забою ўвогуле не паяўляецца ў новым законапраекце – тлумачыць Кшыштаф Чабаньскі.

Пытаньне жывёл у цырках таксама выкрасьленае з новай вэрсіі законапраекту, паколькі яно ўваходзіць у канфлікт з эўразьвязаўскім правам на свабоду прадпрымальніцкай дзейнасьці.Калі казаць пра пушковых жывёл, то першы крок зроблены ў іншым напрамку – тлумачыць дэпутат.

К. Чабаньскі: Не ў форме закону, а ў выглядзе распараджэньня міністра сельскай гаспадаркі. Міністэрства павінна павысіць патрабаваньні да фэрмаў пушковых жывёл. Паглядзім, ці гэтага распараджэньня будзе дастаткова, каб палепшыць умовы жыцьця жывёл на такіх фэрмах. Калі не, то да справы ў форме закону мы вернемся падчас наступнага тэрміну паўнамоцтваў.

Новы дакумэнт прадугледжвае мінімум пяцімэтровыя ланцугі для сабак (цяпер 3 мэтры) і забарону мэталічных аброжак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт