Украінцы масава карыстаюцца паслугамі Пошты Польскай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.01.2019 15:40
                    
                                 
                
                
                    Паштовыя грашовыя пераводы абыходзяцца таньней, чым у банку.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Украінцы, якія працуюць у Польшчы, кожны год пераводзяць сваякам на Радзіму звыш 10 млрд. злотых. Прадпрыемства Пошта Польска (Poczta Polska) вырашыла пазмагацца за грошы ўкраінцаў. «Gazeta Wyborcza» прыводзіць прыклад аднаго з паштовых аддзяленьняў на захадзе Польшчы, дзе пасьля 17 гадзіны ў чарзе стаяць амаль адны ўкраінцы, каб перадаць грошы і выслаць пасылкі.
Пошта інтэнсіўна разьвівае адмысловыя паслугі для працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы. Звычайны грашовы перавод ідзе каля 4 дзён, каштуе 23 злотыя плюс адзін працэнт сумы пераводу, але ёсьць таксама маланкавыя пераводы, калі грошы даходзяць за 15 хвілін, каштуе гэта ўдвая больш. Суму пераводу можна атрымаць у аддзяленьнях украінскіх банкаў. Адмыслова для грамадзян Украіны пошта ўвяла паслугу, якая называецца Пасылка Ўкраіна ПЛЮС. Некаторыя графы на наклейцы апісаныя кірыліцай. Украінцы ахвотна карыстаюцца паслугамі пошты, паколькі паштовыя грашовыя пераводы абыходзяцца таньней, чым у банку.
Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у краіне прабывае каля 900 тыс. грамадзян Украіны. Аднак неафіцыйныя зьвесткі кажуць нават пра 2 млн. украінцаў.
Gazeta Wyborcza/нг