Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь чакае год расейскага ціску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.01.2019 16:01
  • Беларусь чакае.mp3
Расея імкнецца здабыць сымпатыі беларускага грамадзтва так званай «мяккай сілай».
Foto: pixabay.com/CC0

У беларуска-расейскіх адносінах большасьць увагі надаецца стасункам паміж Лукашэнкам ды Пуцінам, нафтавым ды газавым прэфэрэнцыям. Аднак гэтым дзеяньні Масквы не абмяжоўваюцца. Расея імкнецца здабыць сымпатыі беларускага грамадзтва так званай «мяккай сілай» – інфармацыйным ды ідэалягічнай прапагандай.

Канец года ў Беларусі прайшоў пад знакам пагаршэньня стасункаў з Масквой. У адказ на дамаганьні Крамля паглыбіць інтэграцыю ўзамен за субсыдыі, беларускае кіраўніцтва заявіла, што сувэрэнітэту ня здасьць. Бакі дамовіліся толькі стварыць перамоўную групу па пытаньнях інтэграцыі. Аднак гэта толькі частка дзеяньняў Расеі ў дачыненьні да Беларусі.

Увесь 2018 год расейцы актыўна працавалі ў беларускіх сацыяльных сетках, каб прасоўваць туды прарасейскі кантэнт ды прапаганду. Масква імкнецца дзейнічаць у Беларусі ня толькі празь ціск на вярхі, але й мяккай сілай прапаганды празь нізы.

Гэта вельмі небясьпечная сытуацыя, перакананы сустаршыня Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт