Тры гады кіраваньня партыі «Права і справядлівасьць», а некаторыя дзяржаўныя кампаніі растуць як на дражджах – піша эканамічны партал money.pl.
Інвэстары, нягледзячы на нараканьні, давяраюць дзяржаўным кампаніям. Іх вартасьць на біржы за апошнія тры гады вырасла ў суме на 75 мільярдаў злотых (20 мільярдаў даляраў). У апошнія гады кіраваньня «Грамадзянскай плятформы» біланс быў на мінусе.
Рынкавая вартасьць дзяржаўных кампаній вырасла на амаль 40%. У лістападзе 2015 году інвэстары ацанілі 15 дзяржаўных кампаній на 183 мільярды злотых (49,5 мільярды дал.), цяпер гэта 258 мільярдаў злотых (70 мільярдаў дал).
Гэта паказвае, што бізнэс, нягледзячы на шматлікія нараканьні, заўважае пазытыўныя зьмены, якія адбыліся ў апошнія гады ў дзяржаўных кампаніях. Хоць, канешне, гэта вельмі абагульнена і ў выпадку паасобных кампаній сытуацыя выглядае па-рознаму, піша money.pl.
Некалькі прыкладаў. Гіганцкага прагрэсу дасягнула Ястшэмбская вугальная кампанія (Jastrzębska Spółka Węglowa). Яе вартасьць вырасла з 1,4 да 8,3 мільярдаў злотых. За гэты час у фірме прайшла сур’ёзная рэструктурызацыя, але таксама на вынікі кампаніі мелі чыньнікі, незалежныя ад ураду, між іншым, значна вышэйшыя цэны на вугаль.
Урад «Права і справядлівасьці» мае вельмі пазытыўны ўплыў на вынікі паліўных кампаній. Lotos утрая павялічыў вартасьць свайго бізнэсу. Капіталізацыю амаль падвоіў PKN Orlen. Разам іх рынкавая вартасьць вырасла з 31 да 62 мільярдаў злотых. Рухавіком разьвіцьця стаў, між іншым, паліўны пакет, які абмежаваў шэрую зону на рынку.
На некалькі дзясяткаў працэнтаў вырасьлі бізнэсы банку PKO BP, кампаніі па вытворчасьці медзі «KGHM Polska Miedź», страхавой кампаніі PZU і Польскай нафта-газавай кампаніі PGNiG.
Аднак ня ўсе дзяржаўныя кампаніі могуць пахваліцца такімі добрымі вынікамі. На мінусе знаходзяцца чыгуначная кампанія PKP Cargo і Польскі холдынг нерухомасьцяў. Найгоршая сытуацыя ў Групе Азоты. Хімічны гігант ацэньваецца толькі на 3,3 мільярды злотых, а пад канец 2015 году гэта былі 10 мільярдаў злотых.
Беручы пад увагу, што дзяржаве належаць ад 30 да 70% усіх акцый у паасобных кампаніях, то вартасьць акцый дзяржавы вырасла з 78 да 108 мільярдаў злотых.

ав