151 год таму нарадзіў Юзэф Пілсудскі
Менавіта Юзэф Пілсудскі лічыцца архітэктарам незалежнасьці Польшчы.
Пілсудскі, будучы дзяржаўным дзеячам, пераможцам польска-бальшавіцкай вайны, выканаў надзвычай важную гістарычную ролю ў справе адбудовы незалежнай Польшчы. Маршал Юзэф Пілсудскі навек увайшоў у пантэон нацыянальных герояў польскага народу.
З асобай Пілсудска зьвязна шмат пераломаных момантаў у польскай гісторыі. У пэрыяд І Сусьветнай вайны ён быў арганізатарам і камандуючым польскіх легіёнаў, а яго вяртаньне на Радзіму 10 лістапада 1918 года стала сыгналам для абвяшчэньня незалежнасьці Польшчы.
У жніўні 1920 года Юзэф Пілсудскі кіраваў польскімі войскамі падчас пераможнай Варшаўскай бітвы. Рабоча-сялянская Чырвоная Армія атрымала адпор на прадмесьцях Варшавы, на ўсходнім Беразе ракі Віслы. На пачатку 1920 гадоў, пасьля адноснай стабілізацыі польскай дзяржавы Юзэф Пілсудскі адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.
Аднак, ужо ў траўні 1926 года Юзэф Пілсудскі арганізоўвае ваенны пераварот і ўсталёўвае дыктатуру. Пэрыяд дыктатуры працягваўся ў Польшчы, аж да сьмерці Маршала Пілсудскага ў 1935 годзе.
Адначасова са станаўленьнем Польшчы дзяржавы беларусы таксама імкнуліся стварыць незалежную Беларусь. Пра стаўленьне Юзэфа Пілсудскага да беларускага нацыянальнага праекта гаворыць гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Андрэй Чарнякевіч: Пілсудскі глядзеў на беларусаў, як на хаўрусьнікаў, але сыходзіў з інтарэсаў польскай дзяржавы й польскай незалежнасьці. Такім чынам, усе польска-беларускія праекты, якія ўзначальваў Пілсудскі, рэалізоўваліся ім, абапіраючыся на польскі інтарэс. (...)
Юзэф Пілсудскі ў першую чаргу быў польскім патрыётам і беларускае пытаньне цікавіла яго выключна ў межах польскага інтарэсу. (...)
Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў камэнтуючы антыбеларускую паставу Маршала Пілсудскага пасьля 1926 года, зьвяртае ўвагу на надзвычай важнае значэньне гэтай постаці ў гісторыі Беларусі.
Алег Трусаў: Пілсудскі – гэта наш зямляк, ён нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, зараз там Летува. Ён цудоўна валодаў беларускай мовай, нават выступаў у Менску па-беларуску, калі польскае войска заняло Менск. Гэты факт выклікаў вялікае незадавальненьне мясцовай польскай арыстакратыі. (...)
У жыцьці Юзэфа Пілсудскага былі моманты непасрэдна зьвязаныя зь Беларусьсю. Напрыклад, калі яго арыштавалі ў Менску за рэвалюцыйную дзейнасьць, у анкеце ён запісаў нацыянальнасьць – беларус. Мы гэтага ніколі забываць не павінны. Так што, мы ніколі не павінны забываць аб тым, што гэта таксама і наш чалавек.
Адзін з самых вялікіх палякаў ХХ стагодзьдзя Юзэф Пілсудскі, памёр 12 траўня 1935 года. Маршал быў пахаваны на Вавелі ў Кракаве, сярод іншых уладароў Польшчы. Аднак сэрца Пілсудскага было пахавана на віленскіх могілках Роса, каля магілы матухны маршала.
Поўныя выказваньні гісторыкаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
эж
Менавіта Юзэф Пілсудскі лічыцца архітэктарам незалежнасьці Польшчы.
Пілсудскі, будучы дзяржаўным дзеячам, пераможцам польска-бальшавіцкай вайны, выканаў надзвычай важную гістарычную ролю ў справе адбудовы незалежнай Польшчы. Маршал Юзэф Пілсудскі навек увайшоў у пантэон нацыянальных герояў польскага народу.
З асобай Пілсудска зьвязна шмат пераломаных момантаў у польскай гісторыі. У пэрыяд І Сусьветнай вайны ён быў арганізатарам і камандуючым польскіх легіёнаў, а яго вяртаньне на Радзіму 10 лістапада 1918 года стала сыгналам для абвяшчэньня незалежнасьці Польшчы.
У жніўні 1920 года Юзэф Пілсудскі кіраваў польскімі войскамі падчас пераможнай Варшаўскай бітвы. Рабоча-сялянская Чырвоная Армія атрымала адпор на прадмесьцях Варшавы, на ўсходнім Беразе ракі Віслы.
На пачатку 1920-ых гадоў, пасьля адноснай стабілізацыі польскай дзяржавы Юзэф Пілсудскі адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.
Аднак, ужо ў траўні 1926 года Юзэф Пілсудскі арганізоўвае ваенны пераварот і ўсталёўвае дыктатуру. Пэрыяд дыктатуры працягваўся ў Польшчы, аж да сьмерці Маршала Пілсудскага ў 1935 годзе. Адначасова са станаўленьнем Польшчы дзяржавы беларусы таксама імкнуліся стварыць незалежную Беларусь. Пра стаўленьне Юзэфа Пілсудскага да беларускага нацыянальнага праекта гаворыць гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Андрэй Чарнякевіч: Пілсудскі глядзеў на беларусаў, як на хаўрусьнікаў, але сыходзіў з інтарэсаў польскай дзяржавы й польскай незалежнасьці. Такім чынам, усе польска-беларускія праекты, якія ўзначальваў Пілсудскі, рэалізоўваліся ім, абапіраючыся на польскі інтарэс. (...) Юзэф Пілсудскі ў першую чаргу быў польскім патрыётам і беларускае пытаньне цікавіла яго выключна ў межах польскага інтарэсу. (...)
Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў камэнтуючы антыбеларускую паставу Маршала Пілсудскага пасьля 1926 года, зьвяртае ўвагу на надзвычай важнае значэньне гэтай постаці ў гісторыі Беларусі.
Алег Трусаў: Пілсудскі – гэта наш зямляк, ён нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, зараз там Летува. Ён цудоўна валодаў беларускай мовай, нават выступаў у Менску па-беларуску, калі польскае войска заняло Менск. Гэты факт выклікаў вялікае незадавальненьне мясцовай польскай арыстакратыі. (...)
У жыцьці Юзэфа Пілсудскага былі моманты непасрэдна зьвязаныя зь Беларусьсю. Напрыклад, калі яго арыштавалі ў Менску за рэвалюцыйную дзейнасьць, то ў анкеце, у графе нацыянальнасьць Пілсудскі пазначыў «беларус» – мы ніколі гэтага забываць не павінны
Так што, мы ніколі не павінны забываць аб тым, што гэта таксама і наш чалавек.Адзін з самых вялікіх палякаў ХХ стагодзьдзя Юзэф Пілсудскі, памёр 12 траўня 1935 года.
Маршал быў пахаваны на Вавелі ў Кракаве, сярод іншых уладароў Польшчы. Аднак сэрца Пілсудскага было пахавана на віленскіх могілках Роса, каля магілы матухны маршала.
Поўныя выказваньні гісторыкаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд