Logo Polskiego Radia
Print

Вывучаем прыклад Украіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.11.2018 17:25
У выпадку, калі заходнія эмісары атрымаюць досыць добрую прапанову, яны зь лёгкасьцю аддадуць на водкуп чарговыя дзяржавы нашага рэгіёну.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Вывучаем прыклад Украіны
Напад Расеі на ўкраінскія караблі ўзмацніў цікавасьць да канфлікту, які тлее ўжо пяць гадоў, пераконваюць у інтэрнэт-выданьні wgospodarce.pl
У сацыяльнай сетцы Твітэр афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада паведаміў, што ўкраінскія перасьцярогі ня зьменяць пазыцыі Бэрліну па пытаньні газаправоду Nord Stream 2. Іншымі словамі, кіраўніцтва Нямеччыны не цікавіць тое, што Ўкраіна будзе пакрысе абкрадацца. Немцы ўпарта хочуць быць пасярэднікамі ў гандлі расейскім газам.
Высновы для нас – простыя. Такім чынам, Нямеччына, як і некаторыя іншыя краіны Заходняй Эўропы, адносяцца да Цэнтральнай і Усходняй Эўропы як да прадмета гандлю з Расеяй. У выпадку, калі заходнія эмісары атрымаюць досыць добрую прапанову, яны зь лёгкасьцю аддадуць на водкуп чарговыя дзяржавы нашага рэгіёну.
Акрамя гэтага, Захад не ўсьведамляе наступстваў суседзтва з Расеяй, нягледзячы на тое, што Нямеччына павінна памятаць пра дзьве сусьветныя вайны, якія былі менавіта вынікам суседзтва Масквы зь Бэрліна.
Аднак, у Цэнтральнай Эўропе думаюць інакш. Пэўна, у гэтым рэгіёне не існуе такой дзяржавы, якая не была б акупаваная адной зь гэтых двух краін. Польшча, наогул адначасова падвяргалася акупацыі Нямеччыны ды Расеі. На аснове гэтага вопыту мы павінны разьвіваць супрацоўніцтва зь іншымі дзяржавамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Нідзе на сьвеце так не спраўджваецца прынцып мушкецёраў, «адзін за ўсіх, усе за аднаго», як ва Ўсходняй Эўропе.
Беларусь і Ўкраіна павіны вытрымаць перад абліччам расейскай навалы, бо чым больш эфэктыўнымі будуць гэтыя дзяржавы, тым лепей будзе для Польшчы. Падсумаваў публіцыст Марек Сюдай зь інтэрнэт-выданьня wgospodarce.pl.

Напад Расеі на ўкраінскія караблі ўзмацніў цікавасьць да канфлікту, які тлее ўжо пяць гадоў, пераконваюць у інтэрнэт-выданьні wgospodarce.pl

У сацыяльнай сетцы Твітэр афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада паведаміў, што ўкраінскія перасьцярогі ня зьменяць пазыцыі Бэрліну па пытаньні газаправоду Nord Stream 2. Іншымі словамі, кіраўніцтва Нямеччыны не цікавіць тое, што Ўкраіна будзе пакрысе абкрадацца. Немцы ўпарта хочуць быць пасярэднікамі ў гандлі расейскім газам. Высновы для нас простыя.

Такім чынам, Нямеччына, як і некаторыя іншыя краіны Заходняй Эўропы, адносяцца да Цэнтральнай і Усходняй Эўропы як да прадмета гандлю з Расеяй. У выпадку, калі заходнія эмісары атрымаюць досыць добрую прапанову, яны зь лёгкасьцю аддадуць на водкуп чарговыя дзяржавы нашага рэгіёну.

Акрамя гэтага, Захад не ўсьведамляе наступстваў суседзтва з Расеяй, нягледзячы на тое, што Нямеччына павінна памятаць пра дзьве сусьветныя вайны, якія былі менавіта вынікам суседзтва Масквы зь Бэрліна.

Аднак, у Цэнтральнай Эўропе думаюць інакш. Пэўна, у гэтым рэгіёне не існуе такой дзяржавы, якая не была б акупаваная адной зь гэтых двух краін. Польшча, наогул адначасова падвяргалася акупацыі Нямеччыны ды Расеі. На аснове гэтага вопыту мы павінны разьвіваць супрацоўніцтва зь іншымі дзяржавамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Нідзе на сьвеце так не спраўджваецца прынцып мушкецёраў, «адзін за ўсіх, усе за аднаго», як ва Ўсходняй Эўропе.

Беларусь і Ўкраіна павіны вытрымаць перад абліччам расейскай навалы, бо чым больш эфэктыўнымі будуць гэтыя дзяржавы, тым лепей будзе для Польшчы. Падсумаваў публіцыст Марек Сюдай зь інтэрнэт-выданьня wgospodarce.pl.

wgospodarce.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт