«Дачка»: ад зачацьця да нараджэньня
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
22.11.2018 10:00
-
1122 Варш. мост - М. Тамковіч.mp3
Варшавянка Мара Тамковіч расказала пра свой шлях зь беларускай журналістыкі ў польскі кінэматограф.
Мара ТамковічФота: facebook.com/mara.nalshanskaja
Мара Тамковіч — вядомая ў Варшаве беларуская журналістка. А ад нядаўняга часу яшчэ і кінарэжысэр. Сёлета яе фільм стаў пераможцам нацыянальнага конкурсу Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» у намінацыі «Ігравое кіно».
Мара Тамковіч — дачка вядомага менскага журналіста Аляксандра Тамковіча. Яна прадоўжыла сямейную дынастыю. Але не засталася ў цяні бацькі. А выбрала свой шлях. Шлях у кіно.
У дзяцінстве было набліжэньне да кіно. Але пасьля жыцьцё складвалася так, што давялося паспрабаваць сябе ў розных формах журналістыкі, перш чым зноў адчыніліся дзьверы ў сьвет кінэматографа. Прычым усё пачыналася на бацькаўшчыне, у Менску, а прадоўжылася на чужыне, у Варшаве, якая аднак з часам стала другой радзімай і школай жыцьця — у розных сэнсах.
Постар фільма Мары Тамковіч «Дачка» (Córka). Фота: facebook.com/corkathefilm/
Варшаўская кінашкола (Warszawska Szkoła Filmowa), у якой вучылася Мара Тамковіч, была створана ў 2004 годзе рэжысэрам, сцэнарыстам і прадзюсарам Мацеем Сьлясіцкім і акцёрам Багуславам Ліндэ.
Менавіта ў гэтай школе створаны фільмы Мары Тамковіч — ад самых першых да карціны «Дачка» (апошняя, пятая, работа ў школе — дыплёмная), якая прынесла ёй перамогу на сёлетнім Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» у намінацыі «Ігравое кіно».
Віктар Корбут
Слухайце далучаны гукавы файл