Logo Polskiego Radia
Print

Каліфорнія ацэньвае страты, выкліканыя ляснымі пажарамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2018 13:30
Гэта найбольш трагічныя лясныя пажары ў ЗША на працягу апошніх 100 гадоў.
PAP/EPA/BUTTE COUNTY SHERIFF DEPARTMENT HANDOUT

Каліфорнія ацэньвае страты, выкліканыя ляснымі пажарамі
Гэта найбольш трагічныя лясныя пажары ў ЗША на працягу апошніх 100 гадоў.
У выніку лясных пажараў у штаце Каліфорнія ў ЗША загінула ўжо амаль 80 чалавек, больш за тысячу лічыцца зьніклымі, а матэрыяльныя страты сягаюць 13 мільярдаў даляраў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Гэта найбольш трагічныя лясныя пажары ў ЗША на працягу апошніх 100 гадоў. У найбольш пацярпелай акрузе Бют (Butte) агонь зьнішчыў больш за 10 тысяч дамоў. Столькі ж дамоў былі сур’ёзна пашкоджаныя.
Некаторыя населеныя пункты пажар зьнішчыў суцэльна, напрыклад, гарадок Парадайс (Paradise). У суботу там пабываў прэзыдэнт Дональд Трамп, які ў бедзтве абвінаваціў лесьнікоў. „Трэба грэбці лісты й прыбіраць лясы, як гэта робяць у Фінляндыі. Дзякуючы гэтаму яны пазьбягаюць пажараў”, - заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.
Сваім камэнтарам ён выклікаў зьдзіўленьне ў экспэртаў, якія прычынай экалягічнай катастрофы лічаць працяглую засуху й моцны вецер.
У сваю чаргу прэзыдэнт Фінляндыі заявіў, што сапраўды ён надоечы размаўляў з Дональдам Трампам, але пра сыстэму супрацьпажарнага маніторынгу, а не пра прыбіраньне лістоў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт