Робаты будуць паступова замяшчаць работнікаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.11.2018 16:46
У недалёкай будучыні прыблізна палова работнікаў Усходняй Эўропы страціць працу.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Робаты будуць паступова замяшчаць работнікаў у Эўропе, асабліва ў яе посткамуністычнай частцы - прагназуюць экспэрты Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР).
Сярэднестатыстычны работнік у Польшчы ў недалёкай будучыні павінен улічыць 52-працэнтную рызыку страты працы па прычыне аўтаматызацыі.
У Славаччыне, якая зьяўляецца лідэрам вытворчасьці аўтамабіляў на душу насельніцтва, рызыка страты працы работніка гэтага сэктара складае 62 адсоткі. У Летуве рызыка беспрацоўя ў сувязі з аўтаматызацыяй на ўзроўні 57 працэнтаў, у Чэхіі – 49% і Эстоніі -47%.
Экспэрты Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) лічаць, што робаты найхутчэй заменяць чалавека ў тэкстыльнай прамысловасьці, сельскай гаспадарцы й перапрацоўчай прамысловасьці.
Але ёсьць і другі, карысны бок аўтаматызацыі – гэта дзякуючы робатам можна будзе справіцца з праблемай недахопу працоўнай сілы.
Puls Biznesu/Марэк Дусь, Bloomberg/яс