Адбудаваньне польскай дзяржавы пасьля 123 гадоў падзелаў было пераломнай падзеяй. Высілкі многіх палякаў, праца і ахвяра Першай сусьветнай вайны, а таксама актыўныя дыпляматычныя дзеяньні прывялі да нараджэньня ІІ Рэчы Паспалітай. Лідары гэтага працэсу былі названыя Бацькамі Незалежнасьці.
Юзаф Пілсудскі, Раман Дмоўскі, Ігнацы Ян Падарэўскі, Вінцэнты Вітас, Войцех Карфанты і Ігнацы Дашыньскі. Сярод іх ёсьць мастак, ёсьць дыпляматы, жаўнеры і палітыкі, а таксама грамадзкія дзеячы. Яны мелі розныя палітычныя погляды, адрозьніваліся сацыяльным статусам і верай. Нягледзячы на гэта, яны былі здольныя аб’яднацца вакол адзінай, галоўнай мэты: Незалежнасьці. Не азначала гэта, што яны аднолькава глядзелі на справы і ва ўсім супрацоўнічалі. Яны засталіся вернымі сваім поглядам, але, выкарыстоўваючы спрыяльныя вонкавыя ўмовы, прывялі палякаў да свабоды.
Юзаф Пілсудскі (1867–1935) – лідар незалежніцкага руху, маршал Польшчы. Ён быў лідарам арганізацый, якія далі аснову для створаных у 1914 годзе Польскіх легіёнаў. Паралельна з імі Пілсудскі паклікаў кансьпірацыйную Польскую ваенную арганізацыю. 10 лістапада 1918 году ён вярнуўся ў Варшаву, а ў чарговыя дні (11-14 лістапада) узначаліў ваенную і палітычную ўладу ў краіне. 16 лістапада выслаў сусьветным лідарам тэлеграму, у якой аб’явіў узьнікненьне польскай дзяржавы.
Раман Дмоўскі (1864–1939) – галоўны стваральнік нацыянальна-дэмакратычнага руху, палітычны пісьменьнік. Ён быў праціўнікам рэвалюцыйнага руху, прыхільнікам тэзы, што для Польшчы большай пагрозай зьяўляецца Нямеччына, а не Расея. Дмоўскі меркаваў, што для маладой польскай дзяржавы будзе лепш, калі яе межы ня будуць моцна расьцягнутыя на ўсход, а ўсе нацыянальныя меншасьці асымілююцца. У часе польска-савецкай вайны ён уваходзіў у склад Рады абароны дзяржавы.
Ігнацы Ян Падарэўскі (1860–1941) – сусьветна вядомы піяніст. У час Першай сусьветнай вайны дзейнічаў у Генэральным камітэце дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы. У 1915 гастраліраваў у ЗША, дзе працаваў таксама на карысьць польскай справы. Гэта захадам Падарэўскага прыпісваецца асобны пункт у вядомай прамове прэзыдэнта Томаса Ўілсана пра неабходнасьць стварэньня незалежнай польскай дзяржавы з доступам да мора. У студзені 1919 году Падарэўскі стаў прэм’ерам і міністрам замежных спраў Польшчы. Разам з Раманам Дмоўскім ён прадстаўляў Польшчу на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы і быў падпісантам вэрсальскага трактату.
Вінцэнты Вітас (1874–1945), народны актывіст, пачаткова падтрымліваў ідэю Польскіх легіёнаў, лічыў Аўстра-Вугоршчыну гарантам узьнікненьня польскай дзяржаўнасьці. З 1915 году пачаў падтрымліваць ідэю збліжэньня з заходнімі дзяржавамі. Восеньню 1918 году ён узначаліў Польскую ліквідацыйную камісію ў Кракаве, пераймаючы ўладу ў заходняй частцы краіны, якая належала аўстра-вугорцам. У часе польска-савецкай вайны быў прэм’ерам і чальцом Рады абароны дзяржавы.
Войцех Карфанты (1873–1939) – сылескі палітык, адзін з лідараў хрысьціянскай дэмакратыі ў Польшчы. Пачаткова ён супрацоўнічаў з Раманам Дмоўскім, рашуча пратэставаў супраць палітыкі германізацыі Ніжняй Сылезіі, за што быў зьняволены нямецкімі ўладамі. Асаблівую вядомасьць атрымаў пасьля выступленьня ў Рэйхстагу 25 кастрычніка 1918 году, у якім запатрабаваў далучэньня да будучай польскай дзяржавы ўсіх зямель, якія былі пад прускім панаваньнем, а таксама Верхняй Сылезіі.
Ігнацы Дашыньскі (1866–1936), сацыялістычны палітык, шматгадовы дзеяч, а таксама лідар сацыялістычнай партыі пад аўстра-вугорскім панаваньнем. Пасьля выбуху Першай сусьветнай вайны падтрымліваў стварэньне Польскіх легіёнаў і Польскай ваеннай арганізацыі. 7 лістапада 1918 году ён узначаліў Часовы народны ўрад Польшчы ў Любліне, які запрапанаваў вельмі канкрэтныя рэформы. Ігнацы Дашыньскі быў прызначаны Юзафам Пілсудскім для стварэньня кааліцыйнага ўраду, аднак яго кандыдатура не адпавядала палітыкам правых сіл, таму Дашыньскі саступіў, а ўрад стварыў Енджэй Марачэўскі. У часе польска-бальшавіцкай вайны быў віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Вінцэнта Вітаса.

ав/паводле матэрыял Міністэрства адукацыі Польшчы