Гвалтаўнікі дзяцей сядуць нават на 20 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.11.2018 13:36
                    
                                 
                
                
                    Самыя жорсткія пакараньні атрымаюць гвалтаўнікі, якія крыўдзяць дзяцей ніжэй сямігадовага ўзросту. 
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Урад рыхтуецца да чарговага абвастрэньня пакараньняў сэксуальных злачынцаў. Міністэрства юстыцыі намерана павысіць памер турэмнага пакараньня гвалтаўнікоў, якія зьдзейсьнілі сэксуальнае злачынства супраць асоб, якім менш за 15 гадоў – нагадвае «Dziennik Gazeta Prawna». Праект паправак у Крымінальны кодэкс ужо гатовы.
Самыя жорсткія пакараньні атрымаюць гвалтаўнікі, якія крыўдзяць дзяцей ніжэй сямігадовага ўзросту. Яны змогуць трапіць за краты нават на 20 гадоў.
На думку адваката Монікі Горны-Цесьляк (Monika Horna-Cieślak) з фундацыі «Мы даём дзецям сілу», гэта крок да таго, каб лепш ахоўваць дзяцей-ахвяр сэксуальнага вымагальніцтва. Яна кажа, што да гэтае пары суды часьцей за ўсё давалі злачынцам мінімальныя пакараньні – да двух гадоў турмы. Вельмі істотна таксама тое, што палова гэтых прысудаў была з адтэрміноўкай. Такім чынам за сэксуальнае злачынства супраць непаўналетняй асобы можна было агулам не трапіць у турму – кажа адвакат. А для ахвяры самае важнае, каб вінаваты пайшоў сядзець, а ці на 12, ці на 15 гадоў – гэта ўжо менш істотна.
Dziennik Gazeta Prawna/нг