М. Тарасюк - прызнаны народны майстар-разьбяр 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        28.10.2018 10:13
                    
                                 
                
                    
                
                
                    "Талент Тарасюка незвычайны, а яго драўляны народ – гэта вялікая спадчына".
                
                
                    
                         www.novychas.by
www.novychas.by
                     
                
                
                
               
                
                         Мікалай Тарасюк, народны разьбяр, быў апошнім жыхарам вёскі Стойлы, да канца сваіх дзён жыў у роднай вёсцы. Тут займаўся гаспадаркай, рэзаў у дрэве павучальныя сцэны, для якіх стварыў музэй «Успаміны Бацькаўшчыны». Ён прызнаны майстар-разьбяр, які цягам многіх гадоў выконваў скульптурныя кампазыцыі на тэму вясковага жыцьця. Наіўная манера выкананьня скульптур не перашкаджала захапляцца імі нават адукаваным мастакам, бо ў работах Тарасюка заўсёды прысутнічала яркая індывідуальнасьць, гумар, народная філязофія ў ацэнцы той ці іншай зьявы.
Шмат намаганьняў, каб паказаць геній Тарасюка прыклала Ларыса Быцко – загадчыца аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадзка-культурніцкага цэнтра ды гаспадыня аграсядзібы Стулы ў вёсцы Стойлы. Як сама гаворыць, талент Тарасюка незвычайны, а яго драўляны народ – гэта вялікая спадчына.
Творчасьць Мікалая Тарасюка пад аховай дзяржавы як нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасьць. А з Ларысай Быцко пра творчасьць скульптара гутарыла Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл