Logo Polskiego Radia
Print

ЗША й Саудаўская Арабія пераадолеюць крызіс у сваіх стасунках

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.10.2018 16:27
Цяжка ўявіць, каб Белы Дом адважыўся на нешта большае, чымсьці пагрозьлівае маханьне пальцам перад носам саудаўскага прынца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Амэрыкана-саудаўскі шлюб паводле разьліку перажыве скандал выкліканы забойствам калюмніста «The Washington Post» Джамаля Хашокджы, пераконвае Dziennik Gazeta Prawna.

Забойства Джамаля Хашокджы выклікала вялікі розгалас, аднак Саудаўская Арабія працягвае заставацца ключавым хаўрусьнікам Злучаных Штатаў у арабскім сьвеце. Сярод іншага і таму, што армія Саудаўскай Арабіі ўзбройваецца амэрыканскімі кампаніямі, а сама краіна адыгрывае ключавую ролю ў вытворчасьці нафты.

Цяжка ўявіць, каб Белы Дом адважыўся на нешта большае, чымсьці пагрозьлівае маханьне пальцам перад носам саудаўскага прынца. Менавіта гэта ўжо і адбылося.
У аўторак 25 кастрычніка Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўвёў санкцыі супраць 21 чалавека, якія як мяркуецца, замешаны ў забойстве Джамаля Хашокджы. П

акуль, адміністрацыя Штатаў абмежавалася забаронай на ўезд для падазраваных саўдытаў. Дзяржаўны дэпартамэнт нават не адважыўся на раскрыцьцё імёнаў асоб, якія трапілі ў санкцыйны сьпіс.

Выказваньні шэфа амэрыканскай дыпляматыі Майка Пампэо ды самаго прэзыдэнт Дональда Трапма характарызуюцца абачлівай асьцярожнасьцю й далікатнасьцю.
Аднак ня ўсе ў амэрыканскім палітыкуме падбіраюць асьцярожныя словы ў дачыненьні да саудыдтаў.

Гэтую абсалютысцкую манархію востра крытыкуюць чальцы Кангрэсу, якія раней актыўна выступалі за паглыбленьне супрацы на лініі Рыяд – Вашынгтон. Сэнатар ад Рэспубліканскай Партыі Ліндсі Грэм наўпрост паведаміў, што адчувае сябе «здраджаным».

Некаторыя фірмы вырашылі байкатаваць буйны інвэстыцыйны форум, які прайшоў у сталіцы каралеўства Рыядзе. Аднак, гэта не перашкодзіла найвялікшай нафтавай кампаніі Саудаўсай Арабіі Saudi Aramco падпісаць дамовы агульнай вартасьцю амаль у 15 мільярдаў даляраў.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт