Дзеці плацяць за памылкі дарослых
Паводле агульных ацэнак, распадаецца кожнае трэцяе сужонства.
Разьведзеныя людзі ўжо не ўспрымаюцца ў Польшчы як грамадзяне горшай катэгорыі. Яны бяруць чарговыя шлюбы і ўладкоўваюць сваё жыцьцё нанава. Аднак праблема ў тым, што за рашэньні й памылкі дарослых плацяць дзеці, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
На нумар тэлефону для дзецей і моладзі з паталягічных асяродзьдзяў, а таксама з асяродзьдзяў, якім пагражае псыхічны й сэксуальны зьдзек, патэлефанавала жанчына. Яна дапытвалася ў псыхоляга, як праверыць, ці дзіця падвяргаецца сэксуальнаму насільлю з боку бацькі.
„Я папрасіла яе распавесьці больш падрабязна й тады аказалася, што жанчына проста разводзіцца й шукае спосабаў, каб адабраць мужу права на апеку над супольным дзіцём”, - кажа псыхатэрапэўт Іна Пагарэцка ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna”.
Хоць гэтая падзея адбылася некалькі гадоў таму, то псыхоляг памятае яе па сёньняшні дзень. Можа таму, што жанчыне, якая тэлефанавала абсалютна не было сорамна за тое, што яна хоча фальшыва абвінаваціць чалавека, якога яшчэ нядаўна кахала настолькі моцна, каб выйсьці за яго замуж і завесьці зь ім дзяцей.
Кожны дзень польскія суды разглядаюць тысячы падобных спраў. Паводле агульных ацэнак, распадаецца кожнае трэцяе сужонства. У 2016 годзе ў Польшчы былі заключаныя 193 тысячы шлюбаў. У гэтым жа часе адбылося 65 тысяч разводаў. Гэта ў тры разы больш, чым у 1980-х гадах.
У большасьці спраў аб разводзе (паводле некаторых, гаворка ідзе нават пра 80%) разьменнай манэтай была апека над супольнымі дзецьмі. Дарэчы, у большасьці гэткіх канфліктаў мужчына быў загадзя прайграным баком, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз
Разьведзеныя людзі ўжо не ўспрымаюцца ў Польшчы як грамадзяне горшай катэгорыі. Яны бяруць чарговыя шлюбы і ўладкоўваюць сваё жыцьцё нанава. Аднак праблема ў тым, што за рашэньні й памылкі дарослых плацяць дзеці, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
На нумар тэлефону для дзецей і моладзі з паталягічных асяродзьдзяў, а таксама з асяродзьдзяў, якім пагражае псыхічны й сэксуальны зьдзек, патэлефанавала жанчына. Яна дапытвалася ў псыхоляга, як праверыць, ці дзіця падвяргаецца сэксуальнаму насільлю з боку бацькі.
„Я папрасіла яе распавесьці больш падрабязна й тады аказалася, што жанчына проста разводзіцца й шукае спосабаў, каб адабраць мужу права на апеку над супольным дзіцём”, - кажа псыхатэрапэўт Іна Пагарэцка ў размове з выданьнем.
Хоць гэтая падзея адбылася некалькі гадоў таму, то псыхоляг памятае яе па сёньняшні дзень. Можа таму, што жанчыне, якая тэлефанавала абсалютна не было сорамна за тое, што яна хоча фальшыва абвінаваціць чалавека, якога яшчэ нядаўна кахала настолькі моцна, каб выйсьці за яго замуж і завесьці зь ім дзяцей.
Кожны дзень польскія суды разглядаюць тысячы падобных спраў. Паводле агульных ацэнак, распадаецца кожнае трэцяе сужонства. У 2016 годзе ў Польшчы былі заключаныя 193 тысячы шлюбаў. У гэтым жа часе адбылося 65 тысяч разводаў. Гэта ў тры разы больш, чым у 1980-х гадах.
У большасьці спраў аб разводзе (паводле некаторых, гаворка ідзе нават пра 80%) разьменнай манэтай была апека над супольнымі дзецьмі. Дарэчы, у большасьці гэткіх канфліктаў мужчына быў загадзя прайграным бoкaм, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз